website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Дзень Беларускай Салідарнасьці ў ЗША і сьвеце: Нью-Ёрк E-mail
Thursday, 14 January 2010
У суботу 16-га студзеня а першай гадзіне (1 p.m.) дня ў Нью-Ёрку насупраць галоўнага офісу ААН будзе праведзена акцыя, прысьвечаная Дню Беларускай Салідарнасьці.

Яна традыцыйна пройдзе ў памяцяць аб людзях, якія змагаліся за вольную і дэмакратычную Беларусь, і для падтрымкі тых беларусаў, якія працягваюць сёньня ісьці па пракладзеным паўстанцамі Касьцюшкі і Каліноўскага, чытачамі купалаўскай "Нашай Нівы", заснавальнікамі БНР, слуцкімі ваярамі ды палегшымі ў Курапатах і мільёнамі іншых беларусаў на працягу нашай насычанай тысячагадовай гісторыі шляху. Гэта шлях да дэмакратычнай Беларусі, у якой будуць паважаць чалавека, ганарыцца беларускай спадчынай і будуць думаць пра лёс нашай роднай краіны і будучыню ды дабрабыт усіх беларусаў.

 

 

Калі ласка распаўсюджвайце інфармацыю пра акцыю, што адбудзецца ў суботу ў Нью-Ёрку, сярод сяброў, знаёмых ды ўсіх тых, хто думае пра лёс нашай Бацькаўшчыны!

Для тых жа, хто ня здолее наведаць нашае мерапрыемства, просім проста падумаць 16-га студзеня пра нашу родную Беларусь, узгадаць тых людзей, якія пацярпелі за сваю любоў да Беларусі, і падтрымаць тым самым беларускі вольны дух.

Мы хочам прадэманстраваць гэтай акцыяй, што дух свабоды і перамен прысутнічае ў Беларусі і свабода і лепшае жыцьцё абавязкова стануць здабыткам беларусаў.

Беларусь - гэта тое, што нас аб'ядноўвае. Будзем разам у гэты дзень, дзе б мы не знаходзіліся!

Дзякуй вялікі за вашу падтрымку Беларусі!


Адрэса, па якой будзе праведзена чарговая акцыя, прысьвечаная Дню Беларускай Салідарнасьці:
760 United Nations Plaza,New York City, NY 10017
(паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)

Дата: субота, 16 студзеня, 2010
Час: 1:00PM to 2:00PM
 
Сустрэнемся ў суботу 16-га студзеня!
Хай вечна жыве Беларусь!
 
---
 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг