website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Дзень Беларускай Салідарнасьці ў ЗША і сьвеце: Вашынгтон Адправіць на e-mail
Wednesday, 13 January 2010
У суботу 16-га студзеня ў сталіцы ЗША Вашынгтоне насупраць беларускай амбасады будзе праведзена чарговая акцыя салідарнасьці з Беларусьсю. Дарагія сябры! Ізноў набліжаецца 16-е чысло - Дзень Беларускай Салідарнасьці.

Яна традыцыйна будзе прысьвечана памяці людзей, якія змагаліся за вольную і дэмакратычную Беларусь, і для падтрымкі тых беларусаў, якія працягваюць сёньня ісьці па  пракладзеным паўстанцамі Касьцюшкі і Каліноўскага, чытачамі купалаўскай "Нашай Нівы", заснавальнікамі БНР, слуцкімі ваярамі ды палегшымі  ў Курапатах і мільёнамі іншых беларусаў на працягу нашай насычанай тысячагадовай гісторыі шляху да дэмакратычнай Беларусі, у якой будуць паважаць чалавека, ганарыцца беларускай спадчынай і будуць думаць пра лёс нашай роднай краіны і будучыню ды дабрабыт усіх беларусаў.

Калі ласка распаўсюджвайце інфармацыю пра акцыю, што адбудзецца ў суботу ў Вашынгтоне, сярод сяброў, знаёмых ды ўсіх тых, хто думае пра лёс нашай Бацькаўшчыны! На працягу ўсяго часу правядзеньня акцыі - з 16.00 да 17:30 (4.00 p.m. - 5.30 p.m.) - кожны з жадаючых можа далучыцца да яе.

Для тых жа, хто ня здолее наведаць нашае мерапрыемства, просім проста падумаць 16-га студзеня пра нашу родную Беларусь, узгадаць тых людзей, якія пацярпелі за сваю любоў да Беларусі, і падтрымаць тым самым беларускі вольны дух.

Мы хочам прадэманстраваць гэтай акцыяй, што дух свабоды і перамен прысутнічае ў Беларусі і свабода і лепшае жыцьцё абавязкова стануць здабыткам беларусаў.


Беларусь - гэта тое, што нас аб'ядноўвае. Будзем разам у гэты дзень, дзе б мы не знаходзіліся!

Дзякуй вялікі за вашу падтрымку Беларусі!

Адрэса, па якой будзе праведзена чарговая акцыя салідарнасьці:
Across from the Belarusian Embassy
1619 New Hampshire Ave NW, (Near 18th & New Hampshire ), Washington , DC
20009

Мэтро: Dupont Circle (Red Line), Q Street Exit
Дзень: Saturday, January 16, 2010
Час: 4:00PM to 5:30PM

Убачымся ў суботу 16-га студзеня!

Жыве Беларусь!
 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг