|
Дзень Беларускай Салідарнасьці ў ЗША і сьвеце: Вашынгтон |
|
|
Wednesday, 13 January 2010 |
У суботу 16-га студзеня ў сталіцы ЗША Вашынгтоне насупраць беларускай амбасады будзе праведзена чарговая акцыя салідарнасьці з Беларусьсю.
Дарагія сябры! Ізноў набліжаецца 16-е чысло - Дзень Беларускай Салідарнасьці.
Яна традыцыйна будзе прысьвечана памяці людзей, якія змагаліся за вольную і дэмакратычную Беларусь, і для падтрымкі тых беларусаў, якія працягваюць сёньня ісьці па пракладзеным паўстанцамі Касьцюшкі і Каліноўскага, чытачамі купалаўскай "Нашай Нівы", заснавальнікамі БНР, слуцкімі ваярамі ды палегшымі ў Курапатах і мільёнамі іншых беларусаў на працягу нашай насычанай тысячагадовай гісторыі шляху да дэмакратычнай Беларусі, у якой будуць паважаць чалавека, ганарыцца беларускай спадчынай і будуць думаць пра лёс нашай роднай краіны і будучыню ды дабрабыт усіх беларусаў.
Калі ласка распаўсюджвайце інфармацыю пра акцыю, што адбудзецца ў суботу ў Вашынгтоне, сярод сяброў, знаёмых ды ўсіх тых, хто думае пра лёс нашай Бацькаўшчыны! На працягу ўсяго часу правядзеньня акцыі - з 16.00 да 17:30 (4.00 p.m. - 5.30 p.m.) - кожны з жадаючых можа далучыцца да яе.
Для тых жа, хто ня здолее наведаць нашае мерапрыемства, просім проста падумаць 16-га студзеня пра нашу родную Беларусь, узгадаць тых людзей, якія пацярпелі за сваю любоў да Беларусі, і падтрымаць тым самым беларускі вольны дух.
Мы хочам прадэманстраваць гэтай акцыяй, што дух свабоды і перамен прысутнічае ў Беларусі і свабода і лепшае жыцьцё абавязкова стануць здабыткам беларусаў.
Беларусь - гэта тое, што нас аб'ядноўвае. Будзем разам у гэты дзень, дзе б мы не знаходзіліся!
Дзякуй вялікі за вашу падтрымку Беларусі!
Адрэса, па якой будзе праведзена чарговая акцыя салідарнасьці: Across from the Belarusian Embassy 1619 New Hampshire Ave NW, (Near 18th & New Hampshire ), Washington , DC 20009 Мэтро: Dupont Circle (Red Line), Q Street Exit Дзень: Saturday, January 16, 2010 Час: 4:00PM to 5:30PM
Убачымся ў суботу 16-га студзеня!
Жыве Беларусь! |