website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Архівы Радзівілаў - сусветная каштоўнасць Адправіць на e-mail
Friday, 11 December 2009
Архівы бібліятэкі Радзівілаў афіцыйна прызнаныя сусветнай дакументальнай каштоўнасцю. У Мінску адбылося ўручэнне сертыфікатаў аб уключэнні старажытнай Нясвіжскай калекцыі кніг у рэгістр ЮНЕСКА “Памяць свету”. Слухайце рэпартаж пра падзею на сайце "Камунікат".

Сяргей Будкін, Радыё Рацыя

 Цяпер у сусветным рэгістры ЮНЕСКА знаходзіцца 197 дакументаў, якія маюць сусветнае значэнне. Цяпер туды разам з архівам Лігі нацый, брытанскай Хартыяй вольнасці ды іншымі гістарычнымі дакументамі ўвайшоў і архіў князей Радзівілаў – старажытныя кнігі, найстарэйшыя з якіх датаваны яшчэ 14-м ст.

"У Беларусі знаходзіцца толькі частка з усяго архіву Радзівілаў. Бібліятэка князёў расцярушана па ўсім свеце, таму наша краіна была толькі ініцыятарам па ўключэнню яе ў рэгістр ЮНЕСКА, але праект ажыццяўляўся пры падтрымцы яшчэ пяці краінаў", - кажа старшыня камісіі па справах ЮНЕСКА у Беларусі Уладзімір Шчасны.

Беларускія навукоўцы правялі вялізарную працу і па электронным ўпарадкаванні Нясвіжскага кнігазбарору. Вынік гэтага – DVD пад назвай “Дакументальная спадчына Радзівілаў”.

Праект, звязаны з бібліятэкай Радзівілаў, будзе працягнуты. Уладзімір Шчасны акрэсліў галоўную мэту на бліжэйшы час: аднавіць хаця б у электронным выглядзе бібліятэку цалкам і стварыць у самім Нясвіжы цэнтр дакументальнай спадчыны Радзівілаў, каб кожны ахвочы атрымаў магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй не толькі гэтага роду, але і ўсёй краіны.

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!

 Kinofest NYC at Ukranian Museum