6 сьнежня ля цэнтральнага офіса Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адбыўся пікет у падтрымку людзей, якія на Беларусі змагаюцца за дэмакратызацыю нашэй краіны, і супраць самавольства ўлады.
2 сьнежня з юрыдычнага факультэту БДУ была адлічана Тацьцяна Шапуцька. Пасьля вяртаньня з Брусэлю, дзе яна ўдзельнічала ў Форуме грамадзянскай супольнасьці краінаў Усходняга партнэрства. Маючы адзін з найвышэйшых сярэдніх балаў у групе ды прапусьціўшы куды меньш (24 гадзіны) за некаторых іншых студэнтаў ВНУ, справы якіх таксама разгладаліся рэктаратам, менавіта прэсавая сакратарка арганізацыі "Малады Фронт" Тацьцяна Шапуцька была адлічана з БДУ з фармулёўкай “за парушэньне статутнай дысцыпліны”.
Удзельнікі пэрфомэнсу ўсталявалі стэнд з намаляваным на ім карыкатурнага выгляду чалавекам з вусамі і подпісам: “Ня любіш рэжым — кінь у мяне”. Побач са стэндам паставілі скрыню зь яйкамі. Знайшліся ахвотныя, і некалькі яек паляцелі ў стэнд.
У мінулым годзе 19 сьнежня такім чынам быў зьдзейсьнены напад на лідэра "Маладой Беларусі" Артура Фінькевіча, а сёлета перад Днём Волі 25 сакавіка за горад у лес па той жа схеме вывезьлі і выкінулі ў лесе Насту Палажанку і Дзяніса Карнова.
Пад час пікету ўзгадалі і пра парушэньне ў Беларусі права людзей на аб'яднаньне ў асацыяцыі. Апошнія навіны пра ціск на заснавальнікаў партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя ды штучныя перашкоды, усталёўваемыя дзяржаўнымі структурамі з мэтай нерэгістрацыі іншых няўрадавых арганізацый, толькі пацьверджваюць усю эфэмернасьць заяў сёньняшняга кіраўніцтва краіны пра лібэралізацыю Беларусі.
Нагадаем, што ў Беларусі працягваюць заставацца за кратамі палітвязьні прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка, затрыманыя сёлета ў лютым. Ім інкрымінуецца абвінавачваньне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту.
Больш за 40 удзельнікаў пікету каля ААН выказалі словы падтрымкі людзям, якія на Беларусі працягваюць весьці барацьбу за дэмакратызацыю краіны, за культурніцкае і духоўнае разьвіцьцё Радзімы, за шанаваньне нашай мовы ды гісторыі і лепшую долю беларусаў.