|
6 сьнежня - пікет у Нью-Ёрку ў падтрымку беларускіх палітвязьняў |
|
|
Tuesday, 01 December 2009 |
|
Сябры Беларускага Моладзевага руху Амэрыкі заклікаюць усіх Беларусаў Нью-Ёрку і ваколіцаў прыняць удзел у пікеце, які адбудзецца каля цэнтральнага офісу ААН у Ню-Ёрку ў нядзелю 6 сьнежня а другой гадзіне дня (2 р.м.).
Трымайцеся, сябры, мы з вамі!
Мэты пікету:
- выказваньне падтрымкі беларусам, якія па палітычных матывах знаходзяцца за кратамі ці абмежаваны ў сваіх правах, і тым, якія былі закліканы на службу ў армію з парушэньнем існуючага заканадаўства краіны; - маральная падтрымка людзям, якія змагаюцца за дэмакратызацыю Беларусі ў нас на Радзіме, - распаўсюд інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі, пра новыя супрацьзаконныя факты ўздзеяньня на журналістаў і недзяржаўныя СМІ ды на грамадзкую супольнасьць Беларусі. Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі заклікае беларусаў Нью-Ёрку і навакольля прыйсьці на пікет, які будзе ладзіцца каля галоўнага офіса ААН, каб падтрымаць людзей, якія дамагаюцца дэмакратызацыі Беларусі, і выказаць свой пратэст дзеяньням цяперашняй нелігітымнай улады. Паважаныя Беларусы, прыходзьце калі ласка да будынку ААН у гэтую нядзелю 6 сьнежня а 2-й гадзіне дня (2 р.м.). Толькі разам мы мацнейшыя! Адрэса, па якой адбудзецца наша акцыя: 760 United Nations Plaza,New York City, NY 10017 (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue) |