|
У сувязі з тым, што становішча са свабодай слова ў Беларусі моцна пагоршылася, што антыбеларускі рэжым фактычна зьнішчыў беларускамоўны друк і дабівае апошнія беларускія выданьні, устанавіў манаполію і кантроль над сродкамі масавай інфармацыі і імкнецца таксама кантраляваць Інтэрнэт, Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі вясной гэтага года разгарануў акцыю, накіраваную на ўздым хвалі беларускага адраджэньня ў сецевай інфармацыйнай прасторы.
Мэтай акцыі зьяўляецца дапамога некамэрцыйным арганізацыям, рухам і проста сумленным людзям у стварэньні інтэрнэт-старонак, сайтаў і парталаў, якія павінны будуць выкарыстоўваць Беларускую мову як асноўную і спрыяць беларускай культуры. Кожны жадаючы, хто мае цікавую ідэю для сайта але ня можа яе зьдзейсьніць уласнымі намаганьнямі, мае магчымасьць атрымаць дапамогу, запоўніўшы форму на сайце Моладзевага Руху Амэрыкі
Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script
Дапамога можа быць аказаная ў прадастаўленьні наступных бясплатых паслуг: - Дыскавая прастора (гостынг) з падтрымкай PHP, MySQL... - Даменнае імя першага ўзроўню(вашае імя.org). - Напісаньне кода (PHP, HTML). - Распрацоўка дызайна. Асноўныя патрабаваньні: - Сайт ня можа быць камэрцыйным - Сайт павінен быць цалкам на беларускай мове Мы запрашаем усіх жадаючых да супрацоўніцтва - зьмясьціце наш банэр на сваёй інтэрнэт- старонцы, абмяркоўвайце прапанову аб бясплатным гостынгу ў livejournal, ці на форумах , ці проста з сябрамі. Змагаймася ж разам за сьветлую будучыню нашай Бацькаўшчыны і працуйма на яе дабро.
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі 17.10.2006 |