website languages:
Галоўная
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Памяць герояў Случчыны ўшанавалі беларусы ЗША Адправіць на e-mail
Tuesday, 01 December 2009
28 лістапада на беларускіх могілках у Іст-Брансьвіку, штат Нью-Джэрсі, ля помніка палеглым змагарам за свабодную Беларусь адбылася паніхіда, а пасьля ў беларускай царкве ў Гайлэнд Парку прайшлі мерапрыемствы з нагоды Слуцкага паўстаньня.


Да помніка героям Слуцкага паўстаньня быў ускладзены вянок ды жывыя квіткі. Над галовамі прыйшоўшых узгадаць беларускіх патрыётаў і ўшанаваць іх памяць луналі бел-чырвона-белыя нацыянальныя сьцягі, з якімі за ўтварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі у 1920-м годзе змагаліся супраць чыровнай арміі беларускія патрыёты.

Паніхіду адправілі япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амэрыканскі Ўладыка Сьвятаслаў і пратаярэй а. Зінові.

У гэты ж дзень крыху пазьней у грамадзкай залі царквы Сьвятое Іконы Жыровіцкае Божае Маці ў Гайлэнд Парку працягнуліся мерапрыемствы з нагоды Слуцкага збройнага чыну.

Беларускі Музэй у Нью-Ёрку адкрыў выставу "Мастацтва супраць дыктатуры". Быў зачытаны зварот ад старшыні Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы. Пра беларускіх змагароў розных часоў казалі старшыня Нью-Джэрсійскага аддзелу Беларускага Амэрыканскага Задзіночаньня Юрка Азарка і беларускі мастак Алесь Шатэрнік.

Фільм "Слуцкі збройны чын" з цыклю "Невядомая Беларусь", зроблены тэлекампаніяй "Белсат", працягнуў адкрываць невядомыя дагэтуль старонкі беларускай гісторыі часоў змаганьня з саветамі і іх чырвонай навалой. У савецкія часы падзеі Слуцкага збройнага чына не вывучаліся ў школе, пра іх не расказвалі падручнікі гісторыі, не гаварылі мэдыі. Абыходзяць стараной тыя падзеі ў нашых школах і сёньня, не абмяркоўваюць гэтую тэму дзяржаўныя СМІ...

Шмат хто з герояў тых падзей быў асуджаны савецкай уладай, высланы ў Сібір і ўжо ніколі не вярнуўся на Радзіму. Цяперашняя ўлада нашай краіны і суды адмаўляюцца рэабілітаваць людзей, якія былі прызнаны ў тыя часы ворагамі народу за тое, што баранілі свой край - нашу родную Беларусь. Ужо адзін толькі гэты факт цудоўна сьведчыць пра тое, наколькі антыбеларускай зьяўляецца сёняшняя ўлада краіны.

Жаданьне мець сапраўды беларускую ўладу - тую, якая будзе дбаць пра Бацькаўшчыну, яе культуру і ўвесь беларускі народ, памятаць гісторыю свайго краю - гэта тое, што аб'ядноўвае беларусаў, якія жывуць сёньня з беларусамі часоў Слуцкага збройнага чыну.

Мерапрыемствы да Слуцкага збройнага чына былі арганізаваны Нью-Джэрсійскім аддзелам БАЗА.

 

 nj

 

nj

 

nj

 

nj

 

 

 

 

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!

 Kinofest NYC at Ukranian Museum