|
Дзве персанальныя выставы Аляксея Марачкіна і Ягора Батальёнка і сустрэча з мастакамі ў Рускім музэі |
|
|
Friday, 06 November 2009 |
8 лістапада а чацьвёртай гадзіне дня (4.00 р.м.) Рускім музэі сучаснага мастацтва ў Джэрсі-Сіці* адбудзецца адкрыцьцё двух пэрсанальных выстаў беларускіх мастакоў - “Абярэг” Ягора Батальёнка і "Мае Мары" Аляксея Марачкіна.
Сардэчна запрашаем усіх на выставу ды сустрэчу з мастакамі.
Выстава ладзіцца Рускім музэем сучаснага мастацтва сумесна з Беларускім Музэям ў Нью Ёрку.
Шчыра запрашаем усіх беларусаў Нью Джэрсі, Нью Ёрка і навакольля прыняць удзел у адкрыцьці выстаў беларускіх мастакоў!
Будзем рады бачыць вас на выставе!
===
* - Адрэса Музэя (C.A.S.E Museum of Contemporary Russian Art): 80 Grand St, Jersey City, NJ 07303-0313
Дата: 8 лістапада 2009
Час: 4:00 PM
Дабрацца да музэя можна: - паромам з Нью Ёрка (каля 10-ці хвілін): сесьці на паром NY Waterway з 11-га пірса ў Манхэтане (Нью Ёрк) да пірса Colgate што ў Джэрсі-Сіці. Прайсьці пешшу да Hudson St., павярнуўшы налева. Дайшоўшы да Grand St., павярнуць направа. Будынак 80 будзе па правым баку. - на аўто з Нью Ёрку праз Holland Tunnеl: павярнуць налева на першым перакрыжаваньні на Marin Blvd. пасьля выезду з тунэлю. Праехаць па бульвары і, даехаўшы да Grand St., павярнуць налева. Будынак музэя будзе па левым баку. - на аўто з Нью Джэрсі з Turnpike: заехаць на New Jersey Turnpike Extention. Узяць выезд на Christopher Columbus Dr. Праехаць да Washington St. і павярнуць направа. Даехаць да Grand St. і павярнуць у левы бок. Будынак музэя будзе па левым баку. - цягніком з Нью Ёрка (каля 10-ці хвілін): сесьці на PATH-лінію да станцыі Grove St.
www.belmuseum.org |