|
Мультымэдыйныя ілюстрацыі да арт.193.1 Крымінальнага Кодэксу РБ |
|
|
Friday, 23 October 2009 |
|
Артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраванага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі альбо фонда – да 2-х гадоў турмы. Наяўнасьць артыкула 193.1 перашкаджае нармальнаму разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў краіне, асабліва з улікам складанай (прычым складанасьць гэтая штучная і наўмысная) працэдуры рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў. Ён трактуе як злачынства практычна любую самастойную ініцыятыву грамадзянаў. Парушае права грамадзянаў на аб'яднаньне і супярэчыць Усеагульнай Дэклярацыі Правоў Чалавека, Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах ды іншым міжнародным прававым абавязкам, якія ўзяла на сябе Рэспубліка Беларусь. І сваёй жа Канстытуцыі, урэшце рэшт, якая артыкулам 36 замацоўвае права кожнага на свабоду аб'яднаньняў. Крымінальная адказнасьць за дзейнасьць незарэгістраванай арганізацыі існуе таксама ў Туркменістане, Таджыкістане, Кітаі, Паўночнай Карэі.
|