website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Міжнародны фонд жанчын у СМІ ўзнагародзіў Ірыну Халіп прэміяй «За мужнасць у журналістыцы» E-mail
Thursday, 22 October 2009
20 кастрычніка ў Нью-Ёрку вядомай беларускай журналістцы Ірыне Халіп уручаная прэстыжная ўзнагарода Міжнароднага фонду жанчын у СМІ ў намінацыі «За мужнасць у журналістыцы».

Беларуская журналістка ўганараваная гэтай узнагародай разам з радыёрэпарцёркай з Камеруна Агнес Тае і журналісткай з Ірана Джыле Бан’ягуб. Прэмію ў намінацыі «За дасягненні на працягу ўсёй кар’еры» атрымала таксама журналістка з Ізраілю Аміра Хас.


Падчас прамовы. Фота з сайта "Хартыі-97"

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй складаецца з двух этапаў — першы прайшоў 20 кастрычніка ў Нью-Ёрку, другі адбудзецца 28 кастрычніка ў Лос-Анджэлесе. Нью-ёркская цырымонія прайшла ў знакамітым гатэлі Waldorf Astoria, дзе сабраліся вядомыя амерыканскія журналісты, карэспандэнты тэлекампаній ABC, NBC, CNN, CBS, вядучых амерыканскіх газет і агенцтваў, а таксама прадстаўнікі фінансавых колаў — усяго 700 чалавек. Цырымонію вяла адна з самых вядомых амерыканскіх тэлевядучых Джудзі Вудраф, а Ірыну Халіп падчас узнагароджання прадстаўляў вядучы канала NBC Дэвід Грэгары, які адразу ж прызнаўся, што ў яго самога продкі родам з Беларусі.


З радыёрэпарцёрам з Камеруна Агнэс Тайе і журналісткай з Ізраіля Амірай Хас. Фота з сайта "Хартыі-97"

Уручаючы прэмію беларускай журналістцы, вядучыя цырымоніі адзначылі, што, на жаль, сёння ў ЗША надаецца не так шмат увагі сітуацыі ў Беларусі, хоць праблемы нашай краіны неабходна асвятляць значна больш сур’ёзна. «Прыклад беларускіх незалежных журналістаў нас натхняе. Беларусь павінна быць свабоднай, а для гэтага нельга абысціся без свабоды слова», — сказала Джудзі Вудраф.

Ірына Халіп выступіла на цырымоніі ў Нью-Ёрку з прамовай.

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг