Прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
Пра гэта сказаў прэс-службе ГА «БАЖ» 19 кастрычніка следчы па асабліва важных справах сталічнай пракуратуры Сяргей Іваноў. Прыпыненне адбылося яшчэ ў лютым 2007 года.

«Усё больш робіцца зразумела, што дзяржаве непатрэбнае паўнавартаснае расследаванне гэтага забойства. Ім хацелася б, каб пра Вераніку памятала хіба што вузкае кола калегаў і сяброў, і каб пра гэтую справу як найменш узгадвалі публічна», – зазначыў галоўны рэдактар газеты «Салідарнасць» Аляксандр Старыкевіч на жалобнай вечарыне, што адбылася ў БАЖ 19 кастрычніка.
Па яго словах, у плане расследавання гэтай справы зрабіць больш, чым зрабіў беларускі журналіст Сяргей Сацук, калегі Веранікі не могуць. (Нагадаем, што Сацук – аўтар двух журналісцкіх расследаванняў абставін забойства Веранікі: «Страх как достаточное основание, или Кто расправился с Вероникой Черкасовой?» і «Цена жизни»).
Аднак супраціўляцца замоўчванню справы Веранікі яе калегі павінныя. Вядомы тэлежурналіст Леанід Міндлін, які таксама прысутнічаў на імпрэзе 19 кастрычніка, распавёў пра сваю ідэю зняць дакументальны фільм пра Вераніку, зрабіўшы яго героямі тых людзей, якім былі прысвечаны яе найлепшыя публікацыі. Галоўная праблема – фінансаванне праекту, але журналіст спадзяецца, што зацікаўленыя людзі знойдуцца.
Акрамя таго, найбліжэйшым часам БАЖ абвесціць аб правядзенні конкурсу для журналістаў імя Веранікі Чаркасавай. Удзельнікі вечарыны 19 кастрычніка абмеркавалі ўмовы яго правядзення, склад журы і г.д. Пасля таго, як Праўленне БАЖ ухваліць Палажэнне аб конкурсе, яно будзе апублікавана на сайце арганізацыі і разаслана ў СМІ.
Удзельнікі вечарыны ўшанавалі памяць Веранікі хвілінай маўчання.
У нядзелю ў адной з мінскіх праваслаўных цэркваў адслужылі абедню і саракавуст па Вераніцы.
---
Вашай увазе - некаторыя артыкулы Веранікі Чаркасавай:
Красным по белому
«Никогда люди не врут так часто, как перед выборами»
«В другой стране за это меня б давно убили»
Дважды рожденный
Весёлые картины
«Я все равно начну сначала»
Единственные в мире деревянные часы сделал белорус
Голубиная песня Дмитрия Холодинского
Он играет на похоронах и свадьбах
Эта страна напротив
Чудо-камень
Единственный в мире музей фартуков находится в белорусской деревне