|
Рамонт Катэдральнага Сабору |
|
|
Sunday, 14 January 2007 |
13 студзеня, у суботу, 2007 г. сябры Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі бралі ўдзел у рамонтных працах у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Прыводзілі ў парадак падвал, у грамадскай залі падрыхтавалі сьцены для абшыўкі вагонкай, у самой царкве заканчвалі аздабленьне вокнаў.
Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі зьвяртаецца да ўсёй беларускай моладзі Нью Йорку прыходзьце, калі ласка, дапамажыце аднавіць нашую Сьвятыню - Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Ужо больш за год, кожную сыботу, ідзе рамонт царквы і грамадзкай залі, многа чаго ўжо зроблена, на вашых вачох грамадзкая заля ператвараецца ў цёплы, утульны куточак нашай Беларусі. Прыходзьце да Бога, а зь ім лягчэй вырашаць усе жыцьцевыя праблемы . Будзем трымацца ўсе разам, будзем адбудоўваць нашу Беларусь тут, у Амэрыцы.
Прыходзьце да нас кожную суботу ці нядзелю па адрасе: 401 Atlantic Avenue, Brooklyn, NY, 11229. тэл. для даведак (718) 237-1600, (718) 868-1589.

|