website languages:
Галоўная
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Не - расейскім войскам на тэрыторыі Беларусі! Адправіць на e-mail
Thursday, 10 September 2009
12 верасьня а першай  гадзіне дня пройдзе пікет  каля ААН
Сябры Беларускага Молдзевага руху Амэрыкі заклікаюць усіх Беларусаў Ню-Ёрку і ваколіцаў прыняць удзел у пікеце, які адбудзецца каля будынку ААН у Ню-Ёрку ў суботу 12 верасьня а першай гадзіне дня (1 р.м.). 

 

Мэты пікету:
- выказваньне пратэсту ўводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі,  
- пратэст магчымаму візыту Лукашэнкі ў Вільню ў 10-ю гадавіну зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага,  
- маральная падтрымка людзям, якія змагаюцца за дэмакратызацыю Беларусі ў нас на Радзіме,
- інфармаваньне Беларускай грамады Ню-Ёрку і ваколіцаў аб сытуацыі на Беларусі.
 
Скажам разам: "Не - расейскім войскам на тэрыторыі Беларусі! Расея, ідзі дадому!"  
 

09.09.09 першыя расейскія салдаты з 6-тысячнага вайсковага кантынгенту, які прыме ўдзел у вучэньнях на Беларусі, увайшлі на тэрыторыю нашай Бацькаўшчыны. Нагадаем, што крыху больш чым год назад 08.08.08 расейскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Грузіі. Да чаго можа прывесьці прысутнасьць расейскага салдата на тэрыторыі Нашай Бацькаўшчыны, добра сьведчыць прыклад горнай каўказскай краіны. Таму заклікаем прыняць удзел у нашай акцыі.
 
Сёняшнія афіцыйныя ўлады нашай краіны яшчэ раз прадэманстравалі ўсім нам сваё стаўленьне да Вышэйшага Заканадаўчага Акту Беларусі. Канстытуцыя краіны ў чарговы раз парушаецца вышэйшымі асобамі краіны.

Беларусь па Канстытуцыі  павінна заставацца нэйтральнай  краінай. Увод Расейскіх войскаў  на нашу зямлю супярэчыць гэтаму канстытуцыйнаму  патрабаваньню. Войскі суседняй краіны без перашкодаў уводзяцца на нашу тэрыторыю, і робіцца гэта з дазволу  гэтак званага прэзыдэнта краіны. І ён не нясе за гэта аніякай адказнасьці, перасьляедуючы толькі свае інтарэсы.
 
Тымайцеся, Сябры! Мы з ВАМІ!
 
Мы гэтай акцыяй пратэсту выступаем і супраць жорстакага падаўленьня Беларускімі спецслужбамі аналягічнай акцыі на Пляцы Каліноўскага ў цэнтры сталіцы нашай краіны - Менску. Выказаць словы падтрымкі нашым сябрам на Беларусі - яшчэ адна мэта пікету.
 
10 гадоў з дня зьнікненьня Ганчара і Красоўскага

16 верасьня - роўна  праз дзесяць год пасьля зьнікненьня  Віктара Ганчара і Анатоля  Красоўскага - Лукашэнка ў Вільні мае намер сустрэцца з прэзыдэнтам Літвы спадарыняй Даляй Грыбаўскайтэ. З адпаведным зваротам аб недапушчэньні гэтай сустрэчы да прэзыдэнта Літвы ўжо зьвярнуліся сваякі зьніклых палітыкаў і журналіста Зінаіда Ганчар, Вольга Завадская і Ўльяна Захаранка.  
 
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі заклікае Беларусаў на пікет, які будзе ладзіцца каля ААН, каб выказаць пратэст і візыту Лукашэнкі ў Вільню, які пройдзе як раз у гадавіну зьнікненьня вядомых на Беларусі людзей.

 
Паважаныя Беларусы, прыходзьце калі ласка да будынку ААН у гэтую суботу 12 верасьня а 1-й гадзіне дня (1 р.м.).  

 
Толькі разам мы мацнейшыя!
 
Адрэса, па якой адбудзецца наша акцыя:

 
760 United Nations Plaza,New York City, NY 10017
(паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!

 Kinofest NYC at Ukranian Museum