website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Для Роднай Беларусі. Захаваем нашу спадчыну разам: яшчэ адзін маленькі крок E-mail
Monday, 17 August 2009
15 жніўня, як і заўсёды ў суботу, беларуская грамада Ню-Ёрку і ваколіцаў працягнула працаваць у Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне. На гэты раз мужчынская палова была занятая падрыхтоўкай бакавога дворыку Царквы ў належны стан для заліўкі бетоннага пакрыцьця. Мужчыны прыбріралі пляцоўку перад Саборам і з левага боку, а таксама даставілі з крамы будаўнічыя матэрыялы – пясок, цэмэнт ды граві, каб заняцца заліўкай ў адны з наступных выходных. Жанчыны ж падрыхтавалі царквоўную залю да нядзельнага набажэнсвта і прыгатавалі смачны абед.

 

Увечары сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі пасьпелі адпачнуць ля вогнішча за размовамі на розныя тэмы, у тым ліку і пра беларускія справы. Сяброўская гаворка прадстаўнікоў маладога пакаленьня са старэйшымі беларусамі зацягнулася да позьняй ночы. Але ўжо раніцай наступнага дня моладзь вярнулася ў наш Сабор, што на Атлантык Авэню ў Брукліне, на сьвяточнае Багаслужэньне.

Запрашаем беларусаў, якія жывуць у Ню-Ёрку ды навакольлі далучацца да рэмонтных працаў, што вядуцца ў будынку штотыдзень у суботу, наведваць нядзельныя багаслужэньні ў Саборы, пачатак якіх - заўсёды а 10-й гадзіне раніцы, сачыць за мерапрыемствамі што ладзяцца Беларускім Музэем у Ню-Ёрку ды акцыямі, якія ладзіць Беларускі Моладзевы рух Амэрыкі.

Вялікі дзякуй усім, хто вылучыў свой выходны дзень, каб папрацаваць на карысьць Беларусі і нашай Сьвятыні – Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага!

 

 

 

http://belaoc.org/images/photos/praca3/01.JPG

 

http://belaoc.org/images/photos/praca3/01.JPG

 

http://belaoc.org/images/photos/praca3/01.JPG

 

 

http://belaoc.org/images/photos/praca3/01.JPG

 

http://belaoc.org/images/photos/praca3/01.JPG

 

 

 

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг