website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Выратуйце дэмакратычнае радыё! E-mail
Tuesday, 11 August 2009
Паважанае кіраўніцтва Шведскага радыё і Інгемар Лёфгрэн,
праграмы "Радыё Швецыя" на беларускай мове - значна больш, чым проста навіны. 70% насельніцтва Беларусі ніколі не былі за мяжой і таму не маглі бачыць, як функцыянуе дэмакратычнае грамадства. Беларускія праграмы даюць магчымасць беларусам даведацца пра жыццё ў Еўропе, якое будуецца на дэмакратычных законах - гэта тое, чаго не хапае жыхарам ізаляванай краіны.
Інгемар Лёфгрэн, які прыняў рашэнне спыніць вяшчанне па-беларуску, аргументаваў сваё рашэнне наступным чынам: "Гэта не нашая задача займацца дэмакратычнымі праектамі", " мы працягваем вяшчанне на рускай мове, мове, якую разумеюць у Беларусі".
 
Мы просім перагледзець вашае рашэнне, якое на наш погляд заснаванае на няведанні сапраўднай сітуацыі. Не спыняйце вяшчанне па-беларуску!
 
Калі Вы жадаеце далучыцца да ліста:
 
1. Прайдзіце па спасылцы http://www.namninsamling.com/site/list.asp?id=3651
2. Націсніце на Skriv på listan у самым нізе
3. Упішыце:
- Förnamn - Імя
- Efternamn - Прозвішча
- E-postadress - Адрас электроннай пошты,
- Postort - Горад, краіна
- Kommentar - каментар (неабавязкова)
4.Націсніце Spara
5. На Ваш электронны адрас прыйдзе ліст ад NAMNINSAMLING, дзе будзе спасылка, на якую трэба націснуць
6. У асобным акенцы Вы пабачыце паведамленне
Tack för din underskrift!
Ditt namn är tillagt i slutet på listan.
 
Калі націсніце на Tillbaka till namninsamlingen, то вернецеся да спісу тых, хто падпісаўся і пабачыце напрыканцы і сваё імя.
 
Дзякуй!
 
Распаўсюд вітаецца.
 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг