website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Пікет падтрымкі беларускіх палітвязьняў у Ню-Ёрку Адправіць на e-mail
Monday, 10 August 2009
9 жніўня пасьля нядзельнай літургіі ў Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага што ў Брукліне ды прэзэнтацыі, у якой распавядалася пра дзейнасьць БелМузэю ў Ню-Ёрку, сябры Беларускага Моладзева Руху Амэрыкі свой насычаны на падзеі дзень працягнулі каля будынку ААН. Тут прайшла акцыя падтрымкі палітычных вязьняў, якія, нягледзячы на абвешчаную афіцыйнымі ўладамі Беларусі “лібэралізацыю”, працягваюць на Радзіме пакутаваць ад перасьледу з боку розных структур.


Свой маленечкі ўнёсак у разьвіцьці Беларусі ў дэмакратычным накірунку ў гэты дзень унесьлі каля чатырох дзесяткаў беларусаў, што зьехаліся на пікет з штату Ню-Джэрсі ды ню-ёркскага навакольля.

Прыняў удзел у акцыі палітык Зянон Пазьняк, які выступіў перад беларускай моладзю – а пераважную большую чатку ўдзельнікаў акцыі склалі менавіта маладыя беларусы. Ён падзякаваў прыйшоўшых і адзначыў, што кожная такая акцыя – гэта крок да новай Беларусі, і што маральная падтрымка беларусаў замежжа вельмі патрэбна нашым братам на Радзіме.

Таксама на мерапрыемстве з прамовамі выступілі сябры Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі ды стараста Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага Анатоль Колбун.

Добрай весткай для ўдзельнікаў стала вызваленьне з-за кратаў Юрыя Лявонава, які праходзіў падазраваным па справе са сваімі калегамі Мікалаям Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкай, якія ўсё яшчэ працягваюць знаходзіцца ў сьлядчым ізалятары.

Нядаўна быў асуджаны маладзёвы акывіст Арцём Дубскі, працягваецца перасьлед іншых удзельнікаў г.зв. “працэсу 14-ці”, праходзяць службу ў арміі палітпрызыўнікі Іван Шыла, Зьміцер Хведарук і Франак Вячорка. Маральная падтрымка гэтых мужоў Беларусі, а таксама інфармаваньне беларусаў Амэрыкі пра сытуацыю на нашай Радзіме былі асноўнымі мэтамі мерапрыемства.

Падтрымлівалі беларусаў сотнямі клаксонных сыгналяў бачыўшыя рознастайныя банэры ды шматлікія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі амэрыканцы-аўтамабілісты, а рушыўшыя пешшу ці на байках – пытаньнямі ды сваёй зацікаўленасьцю да падзеяў, што адбываюцца на далёкай і яшчэ нядаўна зусім невядомай для іх Беларусі.

Мерапрыемства скончылася ўжо становячымся традыцыйным на такіх акцыях сьпяваньнем беларускіх гімнаў “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, “Магутны Божа” ды “Пагоня”.

БелМув дзякуе ўсіх беларусаў, якія прынялі ўдзел у акцыі, і запрашае далучацца да нашай грамады са сваімі прапановамі ды ідэямі. Разам мы мацнейшыя!

www.belmov.org
www.belmovdc.org

 

http://belmov.org/images/foto/SummerDem/1.jpg

 

http://belmov.org/images/foto/SummerDem/1.jpg

 

http://belmov.org/images/foto/SummerDem/1.jpg

 

http://belmov.org/images/foto/SummerDem/1.jpg

 

http://belmov.org/images/foto/SummerDem/1.jpg

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг