|
Сябры-Беларусы! Ад імя нашай арганізацыі - Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі - выказваем сваё асуджэньне дзеяньням спадара Старкова, лісты якога Вы апошнім часам атрымліваеце.
Ён карыстаецца ў сваіх, напэўна, толькі яму вядомых мэтах нашым сьпісам рассылкі, які мы стваралі на працягу больш чым трохгадовага часу дзейнасьці нашай арганізацыі. Ён жа дазволіў сабе наш сьпіс папросту скрасьці. Розныя людзі рухаюцца ў эміграцыі. Ужо гадоў 6-7 бачна ў Нью-Ёрку маўклівую постаць чалавека, які мільгае каля БАЗА і другіх беларускіх арганізацій, наведвае розныя мерапрыемства і моўчкі фатаграфуе усіх прысутных, асабліва Пазьняка. Прозьвішча яго Анатоль Старкоў. Хто ён, што ён думае – ніхто раней ня ведаў. Але аказваецца ёсьць у яго думкі. Нягледзячы на тое, што называе ён сябе беларусам і на словах робіць справу на карысьць Беларусі і Беларушчыны, яго дзейнасьць больш адпавядае тэрмінам антыбеларуская, разбуральная ды лукашысцкая і яна ніяк не накіравана на разьвіцьцё ды аб'яднаньне беларускай дыяспары. Некалькі гадоў назад ён распачаў "кампанію" паліваньня брудам нашай моладзевай арганізацыі, створанай людзьмі розных поглядаў, знаходзячыхся ў цяпершні час у Злучаных Штатах, але аб'яднаных ідэяй адраджэньня беларускай культуры, мовы, шанаваньня нацыянальнай гісторыі, беларускага народу і яго здабыткаў.
Абразы Старкова датычыліся адсутнасьці рэгістрацыйнага пасьведчаньня ў нашага Руху (ці не нагадвае Вам, паважаныя, гэта пазыцыю цяперашняй беларускай улады, забараняючай дзейнасьць прадэмакратычных арганізацый на Беларусі па тых жа матывах?). Вінаваціў нашу арганізацыю ён таксама ў адсутнасьці пазытыўнай дзейнасьці ды расколваньні беларускай дыяспары. Зараз яго "увага" пераключылася на паважаемага намі за сваю прынцыповую пазыцыю ў справе Беларускага Адраджэньня Зянона Пазьняка - чалавека, расказаўшага беларусам праўду пра Курапаты, зрабіўшага вельмі шмат для таго, каб Беларусь стала незалежнай краінай, заснавальніка БНФ.
Але "крытыканства" Старкова не вытрымлівае ніякай крытыкі. Вінавацячы Зянона Пазьняка, напрыклад, у тым, што ён як кандыдат не выступаў пэрсанальна на тэлебачаньні падчас прэзідэнцкай кампаніі, на сайце, які вядзе сам спадар Старкоў (!) лёгка знайсьці адразу некалькі відэазапісаў выступаў спадара Пазьняка у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Але нават гэта не перашкодзіла Старкову напісаць тое, што ён напісаў ды выказвацца з пазыцыяў ціхага лукашызму.
У іншых старкоўскіх хістаньнях - ад непрыняцьця лукашызму да прызнаньня дзейснай улады і ўсхваленьня Лукашэнкі - разабрацца могуць, здаецца, толькі ці псыхічнахворыя, ці геніі. Што і казаць - загадка прыроды такія паводзіны.
Выкарыстоўвае пры гэтым ён тыя ж "старкоўскія" метады - пакідае пад артыкуламі каментары на найбольш папулярных беларускамоўных інфармацыйных рэсурсах, а таксама карыстаючыся скрадзеным сьпісам рассылкі.
Лічым сваім абавязкам данесьці да ўсіх Вас пазыцыю сяброў нашай арганізацыі. Мы лічым, што спадар Анатоль Старкоў сваімі вышэй апісанымі дзеяньнямі справе беларускай дыяспары прынесьці не можа не толькі НІЯКАЙ КАРЫСЬЦІ, але і папросту намерана шкодзіць, распаўсюджваючы ілжывую інфармацыю ніякімі фактамі не пацьверджаную - па-просту хлусіць. Таму просім ставіцца да яго каментароў і магчымых будучых электронных лістоў адпаведна.
Прыносім свае выбачэньні за тое, што Анатоль Старкоў карыстаецца нашым сьпісам рассылкі, скраўшы яго, і шле на Вашы скрыні свае электронныя лісты. Таксама нагадваем пра існуючую на большасьці паштовых пляцовак магчымасьць унясёньня яго электроннай адрэсы ў гэтак званы "чорны ліст". Гэта дазволіць Вам пазбавіцца ад лістоў, якія ён рассылае.
Зьвяртаемся да ўсіх беларусаў нягледзячы на ўсялякія перашкоды павялічваць кантакты паміж сабой і далучацца да дзейнасьці Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі. Ваша падтрымка і дапамога нам вельмі патрэбна! Мы вельмі зацікаўлены ў пашырэньні адносінаў з ўсімі беларусамі Паўночнай Амэрыкі.
Запрашаем усіх хто жыве паблізу Ню-Ёрку наведаць Сабор Кірылы Тураўскага, што ў Брукліне, сачыць за мастацкімі выставамі ды іншымі мерапрыемствамі што ладзяцца ў Беларускім Музэі ў Ню-Ёрку ды прымаць удзел у дзейнасьці Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкі.
Тых, хто не мае магчымасьці наведваць нашы акцыі, просім ліставаць на электронную адрэсу нашай арганізацыі - belmov малпачка gmail.com.
Давайце рабіць справу НА КАРЫСЬЦЬ Беларусь РАЗАМ!
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі
www.belmov.org www.belmovdc.org |