|
Персанальная выстава Алены Тылькінай “Мары і Думкі” |
|
|
Wednesday, 03 June 2009 |
|
7 Чэрвеня ў 13.00 Беларускі Музэй у Ню-Ёрку, што месьціцца ў будынку Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага( 401 Атланцік авеню, Бруклін, Ню-Йорк) адчыніць персанальную мастацкую выставу “Мары і Думкі” беларускай мастачкі Алены Тылькінай. Алена прадставіць свае творы з 1979 па 2009 гады.
Алена нарадзілася ў Воршы, Віцебскай вобласці ў 1965 годзе, а сваю першую выставу наладзіла ўжо ў 13 гадоў! Дыплом з адзнакай аб мастацкай адукацыі Алена атрымала ў Беларусі і Расеі. За гады навучаньня Алена працавала ў розных галінах ад алею, акрылу, акварэлі, пастэлі і графікі да фрэскі, скульптуры і партрэтаў. Кожны з яе твораў – гэта філасафічны, сацыяльны і псіхааналітычны нарыс, сучасны і векаісты, эмацыянальна глыбокі і высокапрафісійны. Алена Тылькіна працуе ў розных стылях жывапісу:, сімвалізм, сюррэалізм, рэалізм, графіці і эроціка. У 1989 годзе мастачка эмігравала ў ЗША, дзе і жыве цяпер у Ню-Йорку. Алена Тылькіна атрымала медалі і адзнакі за ўклад у мастацкую скарбніцу сусьвету б яе творы знаходзяцца ў шматлікіх прыватных калекцыях краін сьвету. www.belmuseum.org |