|
Wednesday, 06 May 2009 |
Два месяцы таму трагічна скончылася жыцьце беларускай праваабаронцы Яны Паляковай. Яна нарадзілася на Ўкраіне, а потым разам зь сям’ей пераехала ў Салігорск. Яна скончыла юрыдычны факультэт БДУ, працавала юрыстам на мясцовым прадпрыемстве “Надзея”, калі звольнілася адтуль, пачала аказваць людзям юрыдычную дапамогу як праваабаронца. Супрацоўнічала зь Беларускім Хэльсынскім камітэтам, а потым, ад 2000 году, з арганізацыяй Алега Волчака “Прававая дапамога насельніцтву”.
3 сакавіка 2009 Салігорскі суд прызнаў Палякову вінаватай у ілжывым паклёпе на міліцыянта і пакараў 2,5 гадамі “хіміі”. Праз некалькі дзен ад уласнай бездапаможнасьці і несправядлівасьці Яна зрабіла страшны крок ў цемру.
Як складана выстаяць аднаму калі вакол армія «нахабнай вертыкалі і маўкліва-рахманай бальшыні»! Гісторыя Яны гэта гісторыя яшчэ аднае ахвяры пераследу і цкаваньня бязлітаснага Лукашенкаўскага рэжыму.
А. Майсеня, Ю.Захаранка, В.Ганчар, А.Красоўскі, З. Завадскі, В.Чаркасава. і вось цяпер Яна Палякова. За кратамі М.Аўтуховіч, У.Астапенка, А.Дубскі, Ю.Лявонаў. Што будзе з імі? Хто з сумленных беларускіх людзей наступны?
P.S. Яна, няхай зямля будзе табе пухам. |