|
Чарнобыльскі шлях 2009 у Нью-Йорку |
|
|
Sunday, 26 April 2009 |
26 красавіка ля будынка ААН Беларуская Дыяспара Нью-Йорку правела дэманстрацыю прысвечаную 23-й гадавіне тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая нанесла непапраўныя страты нашай краіне.
У дэманстрацыі ўдзельнічала каля 60 чалавек якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Дэлавэра, Мэіна і другіх штатаў.
На пікеце выступілі вядомыя беларусы: заснавальнік БАЗА Антон Шукелойц, скульптар і мастак Алесь Шатэрнік, сябра парахвіяльнай рады Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку Мікола Сагановіч і лідары маладзевых арганізацый. Маладзевыя актывісты распавялі моладзі пра сваю дзейнасць і пра тое што магчыма зрабіць агульнымі намаганьнямі для дапамогі Бацькаўшчыне.
Удзельнікі дэманстраціі праспявалі: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Магутны Божа».
Жыве Беларусь!!!
 






Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі www.belmov.org |