|
Калi мы гаворым пра нацыянальна-вызваленьчы рух супраць расейскiх калянізатараў, калi мы гаворым пра мужнасьць i справядлiвасьць, калi мы гаворым пра любоў да Бацькаўшчыны i самаадданую працу на карысьць свайго народа - мы гаворым пра Кастуся Каліноўскага. Каліноўскі ўключаў у сябе ўсе якасьцi сапраўднага лiдара, якi верыў у сабе i сваiх суайчыннiкаў. Яго заклікi здабыць сапраўдную волю і незалежнасьць, якiя гучалi больш за паўтара стагоддзя таму, ня страцілі сваёй актуальнасьці нават i сёння.
Але ж галоўная спадчына Каліноўскага - гэта той вялiкi ўплыў, якi ён аказаў i працягвае аказваць на пакаленьнi маладых беларусаў. Аднойчы ступіўшы на сьцяжыну палітычнай барацьбы з самаўладзьдзем i аддаўшы жыцьце за сваю краiну, Калiноўскi падаў прыклад усiм нам як трэба шанаваць i змагацца за сваю Бацькаўшчыну, родную мову i культуру. I неўзабаве сёння, калi спаўняецца 169 год з дня нараджэньня нацыянальнага героя, iмя Кастуся Калiноўскага гучыць як нiколi гучна: ствараюцца рухi i арганiзацыi iмя Калiноўскага, складаюцца песнi i iнтэрнэт старонкi пра Калiноўскага, i хто ведае можа i з'явiцца той новы Калiноўскi, якога Беларусi так не хапае.
...3 царскага астрогу Кастусь перадаў на волю свой напісаны па-беларуску і зьвернуты да народу запавет - "Ліст з-пад шыбеніцы": "Браты мае, мужыкі родныя! З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за тваю праўду. Прымі, народзе, па шчырасьці має слова прадсьмертнае, бо яно як бы з таго сьвету толькі для дабра твайго напісана. Няма, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Но як дзень з ночай ня ходзяць разам, так няйдзе разам навука праўдзіва зь няволяй маскоўскай. Ды пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, адно намі, як скацінай, варочаць будуць, не для дабра, но на пагібель нашу. Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, народзе, што тады толькі зажывеш шчасьліва, калі над табой маскаля ўжо ня будзе! Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні". |