website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



У НЬЮ-ЁРКУ АДЧЫНІЛАСЯ ПЕРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА АЛЕСЯ ШАТЭРНІКА "СОНЦАКРЫЖ" - ФОРМА, КОЛЕР, СЛОВА. Адправіць на e-mail
Tuesday, 20 January 2009
18 студзеня ў 12.30  Беларускі музэй ў Нью-Ёрку прадставіў пэрсанальную выставу вядомага беларускага скульптара і мастка  Алеся Шатэрніка "СОНЦАКРЫЖ".

Алесь Шатэрнік вядомы як скульптар і жывапісец, а  зараз яшчэ піша і вершы.

Гэта паказвае, што мастак заўсёды развіваецца. Тэматыка, бальшыня твораў – краявіды .  Хараство беларускай прыроды мастак адлюстроўвае з натуры падыход, як-бы эцюднага кшталту, для мастака вельмі істотна выявіць настрой.

Вялікае эмацыйнае ўздзеяньне на ўсіх прысутных аказала «Рэчка Цна» (палатно, алей 2006г.). Выдатна прапісаная карціна, яна перадае
адчуваньне хараства ў беларускай прыродзе - сам Боскі Дух адлюстраваны ў гэтай працы, кажа Зянон Пазьняк , які  зрабіў грунтоўны мастацтвазнаўчы аналіз творчасьці Алеся Шатэрніка. Складаецца такое ўражaньне, што карціна трох-мерная. Уменьне пісаць колерам і сьвятлом паказана ў многіх працах мастака.

Прыгожа і тонка выкарыстана сьвятло ў карціне «Лынтупка» (палатно, алей 1998), ад яе вее сьвежaсьцю і чысьцінёй.

Зянон Пазьняк  выказаў падзяку Алесю Шатэрніку за тое, што ён прыўнёс частку Беларусі ў  будынак Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага. Ён спыніў увагу на другой галіне творчасьці мастака - скульптуры.  На выставе прадстаўлены новы твор Алеся Шатэрніка, «Тадэвуш Касьцюшкa" (каралавы камень, таніроўка 2009 г.) Вобраз знакамітага героя беларускай гісторыі , зроблены скульптарам пад час наведвання  Кій Вэсту ў Флорыдзе, гэта сваеасаблівы экспромт у скульптуры і новым  для пластыцы , матэрыяле...

Алесь Шатэрнік расказаў  аб сваёй творчасьці . Мастак прадставіў  выдадзеную прад самай паездкай у Амерыку, сваёй кнігі-альбому «Сонцакрыж» . Прысутныя мелі магчымасьць праслухаць паэму- «Сонцакрыж» у выкананьні самаго аўтара.


Вялікае мастацтва дае задавальненьне. Гэтая выстава пераканала кожнага з прысутных, хто спраўды любіць і памятае сваю Беларусь, што таго няўлоўнага духу, цеплага, непазнанага, таямнічага, які мы адчувалі на сваёй Радзіме не знойдзеш у чужых замежных краявідах.

Natallia Rabava

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!

 Kinofest NYC at Ukranian Museum