website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



НОВЫЯ ТВОРЫ БЕЛАРУСКАГА МАСТАКА ЯЎГЕНА ШАТОХІНА Адправіць на e-mail
Sunday, 14 December 2008
14  сьнежня  2008году,  ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave., Brooklyn,  N.Y.,  працягвае  працаваць  пэрсанальная  выстава  Беларускага  Яўгена  Шатохіна  "Мая  і  твая  Беларусь",  куды  дадаліся  новыя  творы  мастака.  Гэта  малюнкі  зробленыя  пад  час  яго  побыту  ў  Нью-Ёрку.  Менавіта  ў  Нью-Ёрку  распачата новая  нізка пад  умоўнай  назвай  "Беларуская  Амэрыка".  Мясьціны  звязаныя  зь  імям  Тадэвушка  Касьцюшкі – гэта  ёсьць  лейтматыў  новых  твораў  Яўгена  Шатохіна. Трапілі  ў  экспазыцыю  некалькі  партрэтаў  дзеячоў  сучаснай  эміграцыі. Таксама  экспануецца  адзін  з  варыянтаў  партрэта  КанстанцінаАстрожскага  (Ворша.Ноч  перад  бітвай),  над  якім  мастак  працуе  не  першы  год.

 

Сам  мастак  адзначае  працы  зробленыя  ў  Амэрыцы,  як  сабраны  матэрыял  для  будучай  працы  ў  Беларусі,  куды  ён  вяртаецца  напрыканцы  бягучага  года.  Сваеасабовы  "пленер"  праведзены  ў  Амэрыцы,  быў  вельмі  выніковым.  Зроблены  добры  пачатак  будучай  працы.  "Што  атрымаецца  надалей – пакажа  час" – кажа  сам  Яўген  Шатохін.

На  Амэрыканскім  кантынэнце  гэта  першая  выстава  Яўгена  Шатохіна.

Да  гэтага  часу,  пачынаючы  з  сямідзесятых  гадоў  мінулага  стагодзьдзя,  мастак  выстаўляў  свае  творы  ў  асноўным  у  Эўропе.  Гэта – Францыя,  Нямеччына,  Польшча,  Бэльгія,  Расея,  Украіна.  Нельга  не  адзначыць  і  актыўную  выставачную  дзейнасьць  Я. Шатохіна  на  Бацькаўшчыне, ў  Беларусі.  Толькі  ў  2008 годзе  прайшлі  пэрсанальныя  выставы  мастака  ў  Берасьці,  Полацку,  Віцебску.  Менску.

Запрашаем  наведаць  новую  экспазыцыю "Мая  і  твая  Беларусь",  пасьля

Літургіі,  а 12-й  гадзіне  дня.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

www.belmuseum.org

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг