|
Беларускія імігранты, якія прыехалі ў Канаду пасьля заканчэньня Другой Сусьветнай вайны, у 1948-м годзе стварылі арганзацыю, мэтай якой былі дапамога беларусаў адзін аднаму на новым месцы жыцьця, захаваньне і разьвіцьцё сваіх нацыянальных гістарычных, мастацкіх ды рэлігійных традыцыі, падтрымка і распаўсюджаньне беларускай культуры, прадстаўніцтва беларускіх інтарэсаў за мяжой краіны, удзел у мерапрыемствах, накіраванаых на папулярызацыю беларускай справы, перадача ведаў нашчадкаў - Згуртаваньне Беларусаў Канады.
На сёньня Задзіночаньне Беларусаў Канады - анда з найстарэйшых і ўплывовых арганізацыяў Беларускай дыяспары ў сьвеце. Аддзелы Згуртаваньня зьвіліся ў васьмі канадскіх гарадах, ЗБК ўсталявала ўзаемакарысныя адносіны з шматлікімі айчынымі ды замежнымі аргнаізацыямі, робячы шмат карыснага для разьвіцьця беларускай адметнасьці ва ўсё больш глябалізаваным шматкультурным асяроддзі сусьвету. За шэсьць мінулых дзесяцігодзьдзяў зроблена шмат, але роля прадстаўнікоў Беларускай эміграцыі на шляху Нашай Радзімы да Свабоднай краіны і дагэтуль застаецца адной з тых сілаў, які здольны прынесьці істотныя зьмены ў жыцьцё Беларусаў і Беларусі. Дапамога адзін аднаму, захаваньне сваіх нацыянальных і рэлігійных традыцый, перадача ведаў нашчадкаў, аднаўленча-адукацыйная дзейнасьць, накіраваная на распаўсюджаньне інфармацыі пра Беларусь і яе гісторыю, мастацтва, пра выбітных беларускіх дзеячаў мінуўшчыны і сучаснасьці - то за лік чаго Беларусы пераадольвальвалі шматлікія складанасьці на сваім шляху, і то што дазволіць беларусам не толькі Канады, але і іншых краін сьвету знайсьці адзін аднаго і аб'яднацца, дзеля працы на карысьць нашай будучыні і будучыні Беларусі. 30 лістапада Згуртаваньне Беларусаў Канады адзначыць у сталіцы краіны кляновага ліста Аттаве сваё 60-годзьдзе. Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі віншуе Беларусаў Канады са сьвятам і жадае сваім сябрам як мага хутчэй зьдзейсьніць агульную для ўсіх Беларусаў вольнага сьвету мару: зрабіць Беларусь краінай, у якой людзі будуць размаўляць на матчынай мове, ганарыцца сваім паходжаньнем, культурай, традыцыямі, шанаваць сваю спадчыну і разьвіваць беларускасьць па ўсіх магчымых накірунках, памятаючы пра заваёвы і здабыткі беларусаў мінуўшчыны. Волі, моцнага здароўя, непарушных сем'яў, новых ідэй і плённай працы на карысьць Нашай Радзімы, а таксама чыстай беларускай гутаркі ў хатах, Сябры!
Толькі разам мы зробім Беларусь Вольнай!
З павагай, удзячнасьцю за ўсё зробленае і надзеяй на разьвіцьцё супрацоўніцтва на карысьць роднай краіны ад імя Беларусаў Злучаных Штатаў,
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі
|