website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



60-годзьдзе ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў Канады E-mail
Thursday, 20 November 2008
Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас адсьвяткаваць разам 60 -годзьдзе ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў Канады! Сьвяткаваньне адбудзецца ў нядзелю, 30 лістапада 2008 г. а 12-й гадзіне дня ў памяшканьні Гарадзкой управы (City Hall) па адрасе: 100 Queen Street West.
 
Шэсьцьдзесят гадоў таму беларускія імігранты, што прыехалі ў Канаду па заканчэньні Другой сусьветнай вайны, вырашылі закласьці Згуртаваньне беларусаў Канады (ЗБК). Ягоныя заснавальнікі былі шчыра перакананыя, што беларусы ў Канадзе павінны мець сваю ўласную арганізацыю, празь якую яны маглі б дапамагаць адзін аднаму, захоўваць свае нацыянальныя і рэлігійныя традыцыі ды перадаваць іх дзецям і ўнукам. ЗБК імкліва расло і мацнела, за пару год яго аддзелы ўзьніклі ў васьмі канадыйскіх гарадах. Супольна зь іншымі беларускімі эмігранцкімі арганізацыямі ЗБК падтрымлівала і прапагандавала беларускую культуру ў вольным сьвеце. На працягу шасьці дзесяцігодзьдзяў ЗБК нязьменна прымала ўдзел у канадыйскіх міжнацыянальных фэстывалях ды канфэрэнцыях, уплятаючы беларускія краскі ў вянок канадыйскага шматкультур’я.

Амаль нікога з заснавальнікаў арганізацыі ўжо, на жаль, няма сярод нас. Але зерне, пасеянае імі, дало свой плён: ЗБК сёньня – адна з найстарэйшых і найбольш паважаных беларускіх арганізацыяў у Паўночнай Амэрыцы.

Мы вельмі спадзяемся пабачыць Вас на сьвяце. Пасьля кароткай афіцыйнай часткі Вас чакае стол-фуршэт і невялікі канцэрт.

Калі ў вас ўзьніклі пытаньні, дашліце электронны ліст на адрас This e-mail address is being protected from spam bots, you need JavaScript enabled to view it альбо пакіньце паведамленьне на аўтаадказчыку Беларускага грамадзка-рэлігійнага цэнтру: 416-530-1025.



Галоўная ўправа Згуртаваньня беларусаў Канады
Зьміцер Эльяшэвіч, старшыня ЗБК


 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг