|
Monday, 03 November 2008 |
|
У нядзелю 2-га лістапада Беларускі моладзевы рух Амэрыкі каля будынку ААН у Ню-Ёрку правёў мітынг-пікет прысвечаны Дзядам – дню памяці продкаў. Ў акцыі ўдзельнічала ў асноўным беларуская моладзь з розных штатаў Амэрыкі.
Ускосным чынам паўдзелнічалі ў акцыі і шматлікія aмэрыканцы. Cправа ў тым, што адзін з плякатаў быў надрукаваны па ангельску з наступным тэкстам:»Пасыгналь у падтрымку Беларускай свабоды». І мясцовыя уладальнікі аўто з задавальненьнем гэта рабілі, а нейкі кіроўца вялікага аўтобуса спыніўся і крыкнуў на ўсю Першую Авеню: «Жыве Беларусь!». Разам з моладзьдзю у пікеце ўдзельнічалі вядомыя беларусы – Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі – БНФ Зянон ПАЗЬНЯК і сябра Сойму гэтай партыі, сябра Беларускага Саюзу мастакоў Яўген ШАТОХІН, які прыляцеў днямі ў Нью-Йорк з пэрсанальнай выставай. Пасьля пікету ўсе сабраліся ў саборы Сьв.Кірылы Туроўскага, дзе Зянон ПАЗЬНЯК меў прамову, прысьвечаную Дзядам. Потым адбыўся прагляд фільма «Дарога на Курапаты» (1990 г.) які быў забаронены на Бацькаўшчыне. www.belmov.org www.belmovdc.org



|