|
Вечар Беларускай культуры ў Вашынгтоне |
|
|
Friday, 31 October 2008 |
|
21 кастрычніка ў Джорж Мэйсан універсітэце адбыўся вечар беларускай культуры. Спачатку быў паказаны фільм "Дзень Волі" Юрыя Хашчавацкага.
Дзеля лепшае інфармацыі прысутным на экране былі прадстаўлены агульныя дадзеныя аб Беларусі, фота краявідаў i гарадоў краіны.Таксама былі распаўсюджаны друкаваныя інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы.
Далей адбыліся прэзентацыi беларускіх арганізацый у Злучаных Штатах. Першая трымала слова Натальля Рабава, яна паведаміла пра дзейнасць Беларускага Мoладзёвага Руху ў Амерыке. Яраслаў Крывы распавеў пра гісторыю і сеньняшняе жыцце Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. Алла Кітова падрыхтавала карысную інфармацыю пра "Ротары клуб", які дапамагае беларускім студэнтам атрымаць падтрымку для навучаньня замяжой. З прамовай пра арганізацыю "Amnesty International” выступіў Вячаслаў Бортнік.
Прыйшоўшыя на вечар пазнаёміліся з творчасьцю вядомага беларускага мастака Міколы Купавы. Беларускі Музэй у Нью -Йорку прадставіў пэрсанальную выставу прысьвечаную 125-годдзю знакамітых сыноў зямлі беларускай Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Натальля Рабава
www.belmovdc.org     Фота Ірына Аскірка |