|
Мітынг жалю да Дзядоў - ля будынку ААН у Ню-Ёрку 2 лістапада |
|
|
Wednesday, 29 October 2008 |
У нядзелю 2-га лістапада Беларускі моладзевы рух Амэрыкі каля будынку ААН у Ню-Ёрку праводзіць жалобны мітынг у гонар шанаваньня памяці ахвяраў сталінскага рэжыму.
Нагадаем, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у падвалах менскай турмы былі замучаны й растраляны выбітныя дзеячы культуры, асьветы й тагачаснага дзяржаўнага апарата. Агулам – каля сотні лепшых беларусаў. Усяго за гады бальшавіцкага ліхалецьця рэпрэсавана больш за 1,5 мільёны нашых суайчыньнікаў.
Улады шмат гадоў папросту ігнаравалі гэтыя трагічныя ўгодкі. Працягваюць рабіць яны гэта й зараз.
Але гэта – страшэнныя старонкі нашай гісторыі, якія мы павінны ведаць і якія мы павінны асэнсаваць.
Пакаленьне, якое ня будзе ведаць сваю сапраўдную гісторыю і ня будзе памятаць, што здарылася зь іх продкамі ў 1937-ым, ня зможа адчуваць адказнасьць за тое, што адбываецца ў краіне зараз, і ня здольнае зрабіць крокі, што прывядуць да зьменаў да лепшага. Мы як грамадзкая супольнасьць ня можам пакідаць гэтую сумную дату па-за нашай увагаю, бо народ, які ня ведае сваёй гісторыі і не памятае продкаў, ня можа пабудаваць цылівілізаваную дзяржаву ды адрадзідзіць нацыянальную ідэю.
Мітынг жалю пачнецца 2 лістапада ў нядзелю а 13 гадзіне.
Адрэса: 760 United Nations Plaza New York City, NY 10017 (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue, насупраць будынку ААН).
Прыходзьце дзеля нашай агульнай памяці і веры ў лепшую будучыню. |