website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Мітынг жалю да Дзядоў - ля будынку ААН у Ню-Ёрку 2 лістапада Адправіць на e-mail
Wednesday, 29 October 2008
У нядзелю 2-га лістапада Беларускі моладзевы рух Амэрыкі каля будынку ААН у Ню-Ёрку праводзіць жалобны мітынг у гонар шанаваньня памяці ахвяраў сталінскага рэжыму.  
Нагадаем, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. у падвалах менскай турмы былі замучаны й растраляны выбітныя дзеячы культуры, асьветы й тагачаснага дзяржаўнага апарата. Агулам – каля сотні лепшых беларусаў.
 
Усяго за гады бальшавіцкага ліхалецьця рэпрэсавана больш за 1,5 мільёны нашых суайчыньнікаў.

Улады шмат гадоў папросту ігнаравалі гэтыя трагічныя ўгодкі. Працягваюць рабіць яны гэта й зараз.

Але гэта – страшэнныя старонкі нашай гісторыі, якія мы павінны ведаць і якія мы павінны асэнсаваць.

Пакаленьне, якое ня будзе ведаць сваю сапраўдную гісторыю і ня будзе памятаць, што здарылася зь іх продкамі ў 1937-ым, ня зможа адчуваць адказнасьць за тое, што адбываецца ў краіне зараз, і ня здольнае зрабіць крокі, што прывядуць да зьменаў да лепшага.
 
Мы як грамадзкая супольнасьць ня можам пакідаць гэтую сумную дату па-за нашай увагаю, бо народ, які ня ведае сваёй гісторыі і не памятае продкаў, ня можа пабудаваць цылівілізаваную дзяржаву ды адрадзідзіць нацыянальную ідэю.

Мітынг жалю пачнецца 2 лістапада ў нядзелю а 13 гадзіне.

Адрэса: 760 United Nations Plaza New York City, NY 10017 (паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue, насупраць будынку ААН).

Прыходзьце дзеля нашай агульнай памяці і веры ў лепшую будучыню.
 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг