|
Беларускі Фэстываль (Фота) |
|
|
Tuesday, 21 October 2008 |
У нядзелю, 5 кастрычніка 2008 году, адбылась Сьвятая Літургія, якую адправіў мітрафорны пратаярэй Міхайло. Па заканьчэньні Літургіі ўсёй царквой віньшавалі з юбілеем Васіля Кузьменка. А на вуліцы кішэў кірмаш. Т. Красоўская прадавала нашы нацыянальныя стравы, дапамагалі ёй: Святлана, Яўген Баталей, Кася ды Мікола Салавей, Юля Лапета. Сувэніры прадавалі ды знаёмілі гасьцей з гісторыяй нашай царквы маладыя людзі: Ксеня Капытка, Лена Грышкевіч ды Сяргей. Дзякуй усім.
Пасьля таго як госьці крыху падсілкавалісь ў Беларускім Музэі – адбылось адкрыцьцё выставы Ў. Новака, з якою пазнаёміў Алесь Вінакураў. Затым Сяргей Капытка паказаў відэа фільм пра жыцьцё беларускай дыяспары ў Брукліне.
Вельмі цудоўна рэпрэзантавалі нашу дыяспару і царкву ансамбль сям’і Алеся і Вольгі Казак ды Валянціны Пархоменка. Весела і задорна яны сьпявалі, прыцягвалі ўвагу прыгожымі нацыянальнымі касьцюмамі, ну а таньчылі як прадстаўнікі нашай дыяспары, так і госьці, якія прыйшлі паглядзець ды паслухаць цудоўнае выкананьне нашых беларускіх самародкаў. Як сэрца з’яўляецца важнай часткай чалавечага арганізму, так і гэты ансамбль з’яўляецца сэрцам нашай дыяспары. Дзякуй ім за тыя цёплыя і радасныя хвіліны, што яны нам падаравалі. Дзякуй усім, хто дапамагаў рыхтаваць і падтрымаў гэтае мерапрыемства.
Фота: Яўген Унук |