website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Падрыхтоўка да Беларускага Фэстываля (фота) Адправіць на e-mail
Sunday, 19 October 2008
27 верасьня 2008 году, у суботу, брыгада рамонтнікаў даводзіла да патрэбнага выгляду памяшканьні ў падвале, другія прыбіралі царкву і грамадзкую залю, сястрынства рабіла закупкі харчоў на пачастункі і на кірмаш.

Сябрамі Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі (БМРА) вялась падрыхтоўка выставы Ў. Новака, працы было шмат, патрабавалась шмат часу на яе ўладкаваньне. Дзякуючы энтузіязму маладых людзей выстава была аформлена, нягледзячы, што разыходзіліся дамоў пасьля 5-й гадзіны раніцы. І да набажэнства ў нядзелю ўсё было прыбрана, Літургія адбылась. У афармленьні выставы прынялі ўдзел: Юля Лапета, Яўген Унук, Кася і Мікола Салавей, Сяргей Федарэнка, Рыгор Арашковіч, Алесь Вінакураў, Яўген Баталей, Арцём ды Кірыл.

У наступную суботу, 4 кастрычніка, адны працавалі па добраўпарадкаваньню памяшканьняў, але самая вялікая праца была на першым паверсе, гэта і прыбіраньне залі, гэта і падсобныя работы па прыгатаваньню пачастункаў. У працы прынялі ўдзел: Сяргей С., Віктар ды яго сынок Юрык, Андрэй, Іван, Валодзя М., Захар, Вера, Анатоль Колбун, Расьціслаў Гарошка, Сяргей Федарэнка, Аляксандр Хомчанка, Мікалай Сагановіч, Васіль Кузьменка. Рыхтаваў відэа фільм пра жыцьцё нашай дыяспары Сяргей Капытка. Прыгатаваньнем пачастункаў займалісь: Л. Сагановіч, Т. Красоўская, Л. Пузач, Н. Цяліца, Т. Капытка, Вера, Святлана, Юля Лапета, Кася і Мікола Салавей. Дзякуй усім за Вашу ахвярную працу. Таксама дзякуй вялікі Марыі Верабей за смачны кэйк, а таксама сям’і Грышкевічаў за вялікую колькасьць садавіны.

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг