website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Беларусы Амэрыкі ў дзень "выбараў" у "палатку" зьвярнуліся да Буша, Абамы ды МакКейна E-mail
Wednesday, 01 October 2008
Актывісты руху падчас акцыі пратэсту паставілі подпісы пад зваротам да прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Джорджа Буша, а таксама кандыдатаў на прэзыдэнцкую пасаду сэнaтараў Джона Макэйна і Барака Абамы з заклікам аб нерпызнанні сфальшаваных дыктарскім рэжымам выбараў у парлямэнт.

28 Верасеня ў адзін час з людзьмі Беларусі, што выйшлі на пляц Каліноўскага ў Менску, ля будынку ААН у Ню-Ёрку і каля Беларускай амбасады ў Вашынгтоне Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі ладзіў дэманстрацыі пратэсту супраць ілжывых парляменцкіх выбараў у межах кампаніі "Байкот-2008".

 Шаноўны прэзыдэнт Буш

Шаноўны cэнатар МакКэйн

Шаноўны cэнатар Абама

Мы ўдзячныя Вам за падтрымку беларускіх людзей у нашым змаганьні за дэмакратычнае разьвіцьцё краіны ды супраць дыктатуры А.Лукашэнкі.

 

Як Вы ведаеце, 28-га кастрычніка беларускія людзі павінны былі выбіраць свой Парлямэнт. Але, на вялікі жаль, дыктатар скраў гэтае права ў людзей Беларусі. Нават яшчэ да самога дня выбараў стаў вядомы новы склад беларускага парлямэнту. Гэта папросту дыскрэдутуе саму ідэю выбараў.Падчас выбарчай кампаніі рэжым Лукашэнкі неаднаразова брутальна парушаў канстутыцыйныя ды выбарчыя правы беларусаў. З-за таго што беларускія медыі знаходзяцца пад кантролем рэжыму Лукашэнкі, дэмакратычныя кандыдаты ня мелі роўнага доступу да СМІ ў параўнаньні з кандыдатамі ад улады. Падчас выбарчай кампаніі сотні дэмакратычных актывістаў былі зьбітыя, арэставаныя ды падвяргаліся перасьледу, некаторыя зь іх былі зволены з працы з-за сваіх палітычных поглядаў.

 

Той факт, што сябры апазыцыйных партый ды недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў былі амаль пазбаўлены магчымасьці ўдзельнічаць у працы акруговых ды выбарчых камісіяў, а таксама тое, што людзі прымусова заганяліся на датэрміновае галасаваньне, не магло не паўплываць на вынікі парлямэнцкай кампаніі.

Мы просім Вас паўплываць на рашэньні Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, якія будуць датычыцца беларускіх  выбараў-2008, і не прызнаваць парлямэнцкую выбарчую кампанію дэмакратычнай ды адпавядаючай законам, а таксама, наколькі гэта магчыма, узьдзейнічаць у гэтым пытаньні на афіцыйныя асобы Эўрапейскага Зьвязу.

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг