|
Яшчэ толькі пачыналася парлямэнцкая кампанія, ды ўжо тады, амаль адразу пасьля яе старту - калі да дня «выбараў» было шмат часу - стала відавочным, што ніякага дэмакратычнага волевыяўленьня падчас «галасаваньня» ня будзе, а «палатка» як была «палаткай», так і застанецца ёю.
Хоць шмат каму хочацца менавіта зараз легімітызаваць яе і зрабіць Парлямэнтам... ...Дзень галасаваньня быў яшчэ невядомы, а старшыня Цэнтарвыбаркаму Беларусі ўжо заявіла аб тым, што ўвядзеньне па адным (!) прадстаўніку дэмакратаў у выбарчыя камісіі ёсьць «правакацыяй» (?). ...Дэмакратычныя партыі яшчэ ня вызначыліся са стратэгіяй выбараў, а адміністрацыя прэзыдэнта, у асобе яе старшыні, ужо паведаміла, што па пытаньню выбараў ня будзе з апазыцыяй нават дыялёг весьці. Ужо толькі гэта гаворыць аб тым, што Голас Беларуса ЎЖО скрадзены. Пераконваюць у гэтым і апошнія падзеі. Улада папросту не зьбіраецца падлічваць Галасы Беларусаў. Бо толькі адзінкі прадстаўнікоў апазыцыі прадстаўлены ў акружных ды выбарчых камісіях. Чаму так ёсьць? Таму што Нашай 10-мільённай Радзімай, кіруе той, хто ня ведае Матчынай Мовы, хто баіцца Людзей, што жывуць побач, хто здраджваў Беларусі ўжо не аднойчы і для каго словы «Незалежнасьць», «Воля», «Свабода», «Сяброўства», «Жыцьцё», «Чалавек», «Сумленьне», нават «Беларусь» - пустыя гукі... Таму удзел у такіх псэўдавыбарах - ня толькі немэтазгодны крока, але і дзеяньне, якое можа дапамагчы легітымізацыі самаабвешчанага рэжыму, які ганьбіць Беларускія Традыці, Нашы Культуру і Гісторыю ды здраджвае ідэалам Лепшых прадстаўнікоў Нашай Краіны, Якія Свае Жыцьці аддалі Беларусі. Што ж рабіць? Ці ёсьць магчымасьць дапамагчы Беларусі? Але, Сябра, у нас ёсьць шанец «Людзьмі Звацца!» Голас Твой можа быць падлічаны толькі ў адным выпадку: калі галоўная Плошча Беларусі будзе поўная людзей, якія прагнуць перамен ды годнага жыцьця, хто жадае зьмен у палітычнам ды эканамічным курсе краіны. Таму Мы заклікаем усіх Беларусаў, якія жадаюць найлепшай Будучыні для Сваёй Краіны, для Сябе, для Сваіх Дзяцей ды Ўнукаў, байкатаваць псэўдавыбары і прыходзіць у дзень галасаваньня на плошчу Кастуся Каліноўскага - адзінае месца ў Нашай Краіне, дзе хлусьня ўладаў ня дзейнічае і дзе «моцная» улада становіцца слабою і трусьліваю. Беларусаў жа Сьвету, што жывуць ў гэтыя дні зараз па-за межамі Краіны, мы заклікаем зьбірацца каля беларускіх амбасад дзяржаў, дзе Вы знаходзіцеся, у той жа час, калі гэта будуць рабіць Нашыя Мужныя Сябры на Нашай Бацькаўшчыне – а 20-й гадзіне па Беларусі 28-га верасьня. Толькі зрабіўшы гэта ўсе разам Мы можам спадзявацца, што Галасы Нашыя дадуць Беларусі Надзею на перамены! 28-га верасьня, а 20-й гадзіне. Менск. Плошча Кастуся Каліноўскага. БЕЛАРУСЬ ЧАКАЕ ЦЯБЕ, СЯБРА! Верым! Можам! Пераможам!
Беларусаў усходняга ўзьбярэжжа Злучаных Штатаў Амэрыкі заклікаем падтрымаць нашых Сяброў на Беларусі дэманстрацыямі, якія пачнуцца каля беларускай амбасады ў сталіцы краіны Вашынгтоне ды каля будынку Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, што ў Ню-Ёрку, а 13-й гадзіне 28-га верасьня. У Ню-Ёрку дэманстрацыя пачнецца а 13.00 перад будынкам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, які разьмешчаны паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue. Адрэса: 760 United Nations Plaza, New York City, NY 10017, USA У Вашынгтоне акцыя падтрымкі пройдзе каля беларускай амбасады недалёка ад перакрыжаваньня 18th і New Hampshire.
Адрэса: Belarusian Embassy, 619 New Hampshire Ave NW, Washington, DC 20009 Прыпынак мэтро: Dupont Circle (Red Line), Q Street Exit Таксама заклікаем Беларусаў, што жывуць у іншых рэгіёнах ЗША ды Канады, ладзіць акцыі падтрымкі ў сваіх рэгіёнах. Сябры Руху БелМув з радасьцю дапамогуць інфармацыйна ды тэхнічна ў арганізацыі такіх мерапрыемстваў. Жыве Беларусь! |