website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



РЭЗАЛЮЦЫЯ 28-Й СУСТРЭЧЫ БЕЛАРУСАЎ ПАЎНОЧНАЙ АМЭРЫКІ Й КАНФЕРЭНЦЫІ “ГОД БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ” Адправіць на e-mail
Wednesday, 03 September 2008
Аб абароне мовы, культуры, свабоды і незалежнасьці Беларусі

МЫ, удзельнікі 28-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі, сабраўшыся ў Вольным Сьвеце, з шырокім прадстаўніцтвам беларускай грамады ЗША і Канады, а таксама Бацькаўшчыны-Беларусі й усяго сьвету,

КАНСТАТУЕМ, што антынацыянальны, антыдэмакратычны рэжым у Беларусі пазбавіў большасьць яе жыхароў рэальных грамадзянскіх і чалавечых правоў, улучна з правам карыстацца беларускай мовай, атрымліваць на ёй сыстэмную адукацыю й інфармацыю. У адрозьненьні ад нас тут прысутных, беларусы на Бацькаўшчыне пазбаўленыя права на свабодныя выбары, свабоду слова, свабоду сходаў.

ПРАТЭСТУЕМ супраць перасьледу нацыянальных дэмакратычных сілаў у Беларусі, супраць гадлю беларускай незалежнасьцю, супраць разбурэньня гістарычнай памяці, культурных набыткаў і традыцыяў, і вынішчэньня ўсяго нацыянальнгага, што праводзіць цяпер пра-маскоўскі рэжым Лукашэнкі.

ПРАТЭСТУЕМ супраць адкрытага цынічнага парушэньня рэжымам Лукашэнкі выбарчых правоў беларусаў, і супраць анты-дэмакратычнай выбарчай кампаніі, вынікі яккой не могуць быць прызнаныя законнымі.

ПРАТЭСТУЕМ супраць намераў стварэньня ваенна-палітычнага саюзу з Расеяй, супраць вяртаньня расейскіх ракетаў і ядзернай зброі ў Беларусь, супраць прысутнасьці расейскіх войскаў у любой форме.

ЗАЯЎЛЯЕМ, што толькі вольная і сапраўды незалежная ад вонкавых сілаў Беларусь зможа стаць сапраўднай дзяржавай для беларускага народу і сапраўдным домам для беларускай культуры, мовы і традыцыяў.

ВЫКАЗВАЕМ падтрымку грузінскаму народу ў ягоным супрацьстаяньні расейскай агрэсіі, і заяўляем, што толькі салідарнасьць народаў якія былі паняволеныя Расеяй, можа спыніць спробы адраджэньня імпэрскіх амбіцыяў Расеі.

ЗАКЛІКАЕМ беларусаў і сяброў Беларусі на Бацькаўшчыне і ў сьвеце яднацца для падтрымкі свабоды і незалежнасьці Беларусі, для супрацьстаяньня дыктатарскаму рэжыму і спробам Расеі аслабіць і зьнішчыць беларускую дзяржаўнасць.

Кліўланд, ЗША
31 жніўня 2008 г.
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне,
Згуртаваньне Беларусаў Канады.

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг