|
16 Лістапада ў 12.30 ў Беларускім музэі па адрасе 401 Atlantyk Ave., Brooklyn, N.Y. адбудзецца адкрыцьцё выставы і сустрэчa з адным з буйнейшых і выразнейшых графікаў Беларусі Яўгенам Шатохіным. Яўген Шатохін, адзін з пачынальнікаў беларускага Адраджэння, сябра вядомай мастацкай суполкі "Пагоня", адкрывае гледачам тую Беларусь, якую нельга не любіць.Гэта і роднае Палессе, і краявіды Віцебшчыны, выявы жыхароў Паазер'я. І не выпадкова выстава носіць назву "МАЯ І ТВАЯ БЕЛАРУСЬ".
Ён – сябра Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. З 1988 года – заснавальнік і дырэктар Дзіцячай школы выяўленчага мастацтва ў Пінску. Праз дзевяць гадоў быў звольнены з пасады дырэктара па палітычных матывах. Меў судовы пераслед з боку ўладаў за сваю палітычную дзейнасць. У 2003 годзе стаў Ганаровым грамадзянінам горада Альберт (Францыя). Узнагароджаны медалём Беларускага саюза мастакоў "За заслугі ў выяўленчым мастацтве".
Творы Шатохіна знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Гісторыка-культурным музеі (Заслаўе), Музеі беларускага Палесся (Пінск), Музеі выратаваных каштоўнасцей (Брэст), Фондзе Міністэрства культуры Расіі (Масква), Фондзе Саюза мастакоў Украіны (Кіеў), музеі Яхтверф (Берлін) і іншых, а таксама ў прыватных калекцыях ў Вялікабрытаніі, Бельгіі, Ірландыі, Фінляндыі, Германіі, Францыі, Паўднёвай Афрыцы, Егіпце, ЗША і Расіі. Краявіды, партрэты, сюжэтныя кампазіцыі спадара Яўгена – яркі ўнёсак у нацыянальную культуру. Усе ягоныя працы прасякнуты любоўю да роднай Бацькаўшчыны і глыбокім веданнем яе гісторыка-культурнай спадчыны.
Запрашаем усіх на выставу.
Для тых, хто жадае фінансава дапамагчы ў арганізацыі выставы, кантактуйце па тэлефоне: 646 234 9240 ці дасылайце чэкі па адрэсе: Belarusan Museum 401 Atlantic ave, Brooklyn 
 


|