website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



28-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі Адправіць на e-mail
Saturday, 02 August 2008
Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) і Згуртаваньне Беларусаў Канады (ЗБК) паведамляюць, што  28-я Сустрэча Беларусаў Паўночнай Амэрыкі адбудзецца 30-31 жніўня 2008 году ў Беларуска-Амэрыканскім Грамадзкім Цэнтры ПОЛАЦАК, 11022 Webster Rd, Strongsville, OH 44136.

Субота, 30-га жніўня Ад 1-й гадзіны папаўдні аж да вечара: Народны Кірмаш на пляцоўцы Полацку з музыкай, пачастункамі. Працяглы паказ новых фільмаў і ручных вырабаў, спартовыя спаборніцтвы, выстава і продаж кніжaк, дыскаў, сувэніраў, багатая лятарэя.
Увечары вячэра з супольнымі сьпевамі, музыкай...

Нядзеля, 31-га жніўня Пасьля Багаслужбы выстава беларускіх мастакоў і ўрачысты банкет.

Канфэрэнцыя сустрэчы на тэму: Год беларускай дзяржаўнасьці.


Round Table Discussion in English:  Topic: What is the Role of the Next Diaspora Generation?

Вялікі канцэрт, у якім бяруць удзел опэрны сьпявак Віктар Скoрабагатаў, жаночы ансамбаль з Канады “Яваровы Людзі”, выканаўца беларускіх мэлёдыяў Федзя Паўлавец, паэт-бард Сяржук Сокалаў-Воюш,  жаночы хор з Кліўленду, таленавітыя беларускія дзеці. Будзе паказаная на экране песьня “Крыніца” ў выкананьні Данчыка.
 
Увечары забава, танцы і гульні пад жывы аркестр з багатым буфэтам.
____________________________________________________________________________________

Зь Нью-Ёрку/Нью-Джэрзі ў Кліўленд паедзе аўтобус. Жадаючыя замовіць месцы зьвяртайцеся на кантактныя тэлефоны, пададзеныя ніжэй.
Пакоі ў блізкіх гатэлях трэба замаўляць асабіста.

У Стронгсвіле – Holiday Inn (Belarus Convention Rate $89) тэл: (440) 268-1023.
                         Motel 6 (Belarus Convention $49) тэл: (440) 238-0170.
У Мідлбург-Гайтс, выгадна тым, хто прыедзе аўтам                                                     
                         Motel 6 ($55 – confirmation number 171 9590 Tel (440) 234-0990.
Ці Holiday Inn у Стронгсвіле, які мае транспарт з лётнішча і басэйн пад дахам.

Кантакты:      
Грамадзкі Цэнтар ПОЛАЦАК: тэл./факс (440) 572-3008.
    (Пакіньце на аўтаадказьніку нумар тэлефона і паведамленьне.)
Галоўная Ўправа БАЗА: Вячка Станкевіч, тэл. (732) 222-1951.
                      Сяржук  Капытка, тэл. (718) 740 4068.
Чыкага: Ванкарэм Нікіфаровіч, тэл. (847) 419-1943.
Галоўная Управа ЗБК: Дзьмітры Эльляшэвіч, тэл. (905) 760-7447.
 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!

 Kinofest NYC at Ukranian Museum