|
Kанфэрэнцыя "Бясстрашныя галасы: вязьні сумленьня гавораць" у ААН |
|
|
Saturday, 26 July 2008 |
|
24-га ліпеня сябры Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі прынялі ўдзел у канфэрэнцыі "Бясстрашныя галасы: вязьні сумленьня гавораць", якая адбылася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку. З дакладам аб становішчы выступілі прадстаўнікі розных краін, у тым ліку Беларусі, Бірмы....
Kанфэрэнцыя "Бясстрашныя галасы: вязьні сумленьня гавораць" у ААН 24-га ліпеня сябры Беларускага Моладзевага Руха Амерыкі прынялі ўдзел у канфэрэнцыі "Бясстрашныя галасы: вязьні сумленьня гавораць", якая адбылася ў штаб-кватэры ААН у Нью-Йорку. З дакладам аб становішчы выступілі прадстаўнікі розных краін, у тым ліку Беларусі, Бірмы, Кубы, Сірыі, Узбекістана i інш. Многія з іх уладамі ўласных краін былі пазбаўлены свабоды і прайшлі праз пакуты і турэмныя краты з-за сваіх палітычных поглядаў, другія распавялі пра пакуты сваіх сямей і звычайных людзей ад таталітарных рэжымаў у іх краінах. Прадстаўніком ад Беларусі выступіла праваабаронца Раіса Міхайлоўская. Амбасадар ад Злучаных Штатаў пры ААН Vance McMahan даў ей магчымасць адчыніць канфэрэнцыю сваім дакладам аб становішчы ў Беларусі з палітычнымі зняволеннымі. Пасьля ўсіх выступленьняў адбылося абмеркаваньне розных пытаньняў. На пачатак канфэрэнцыі прыйшло больш прадстаўнікоў розных дыяспар, чым планавалі арганізатары, Гэта сьведчыць аб вялікай зацікаўленасьці да праблемаў паліт-зняволенных. Відавочна, што ўсе дыяспары жадаюць паляпшэньня жыцця ў іх родных мясьцінах.  
 |