website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Адпачынак на рацэ Дэлавэр Адправіць на e-mail
Saturday, 26 July 2008
19 ліпеня 2008 году,  сябрамі  Беларускага  Маладзёвага  Руху  Амэрыкі быў  наладжаны  адпачынак  на  рацэ  Дэлавэр.

Хваляваньняў  было  шмат,  але,  дзякуючы  Богу,  усе  праблемы  былі  вырашаны.  Пашанцавала  з  надвор’ем,  сабралася  група  20  чалавек:  гэта  сябры  маладзёвай  арганізацыі  і  парахвіяне  Катэдральнага  Сабору  Сьвятога  Кірылы  Тураўскага,  была  моладзь  і  з  другіх  штатаў,  узрост  ад  5гадоў  да  65.

Да  пункту  адпраўкі  зьбіраліся  групамі  на  сваіх  самаходах.  Пасьля  невялічкага  сьнеданьня,  у  добрым  настроі,  з  жартамі  і  песьнямі  паплылі  па  рацэ.  Тыя,  хто  не  ўпершыню  адпачываў  на  гэтай  рацэ,  ведалі  якія  нечаканасьці  іх  чакаюць,  а  хто  быў  першы  раз,  то нават  былі  заклапочаныя,  як  ім  не  наехаць  на  велізарнае  каменьне,  якое,  як  нам  здавалася,  “плыло”  на  нашы  лодкі.

То  гладкая  і  ціхая,  неглыбокая  рака  з  палогім  берагам,  то  з  крутым  берагам,  шумлівая  і  глыбокая,  дзе  са  скал  можна  было  нырнуць,  а  на  процілеглым  баку  ракі  былі  “парогі”. Трэба  было  бачыць  як  дзеці  рознага  ўзросту  старалісь  апярэдзіць  суседнюю  лодку. Лепш  за  ўсіх  дапамагаў  кіраваць  лодкай  маленькі  Юрык,  ён  нават  ручкай  сваёй  заграбаў  ваду,  але  каб  толькі  яго  лодка  была  першая.  Ну,  а  калі  хлопцы  на  каноэ  перакуліліся,  то  тыя,  хто  знаходзіўся  паблізу,  кінулісь  ім  на  дапамогу.  Здарылась  яшчэ  адна  нечаканасьць:  хто  умеў  плаваць,  пайшлі  купацца  ў  рэчку,  а,  тым  часам, цячэньнем  аднясло  лодку,  тады  людзі  з  другой  лодкі  прыйшлі  і  ім  на  дапамогу,  так  у  экстрэмальнай  сітуацыі  людзі  дапамагаюць,  збліжаюцца  і  лепш  пазнаюць  адзін  аднаго.  На  поўдарогі  спыніліся  на  абед,  але  самае  цікавае  адбылося  тады,  калі  трэба  было  распаліць  вогнішча,  а  запалкі  былі  мокрыя,  і  тут  на  дапамогу  пыйшлі  амэрыканскія  сябры,  якія  знаходзіліся  недалёка  ад  нас.  Пакуль  распальвалі  вогнішча  для  шашлыкоў, хлопцы  налавілі  рыбы,  яе  запяклі,  было  вельмі  смачна. Падсілкаваўшысь  і  крыху  адпачыўшы,  паплылі  далей.  Па  заканьчэньні  маршруту  частка  людзей  вярталася  ў  Ню Ёрк,  бо  ў  нядзелю  павінны  былі  быць  на  Богаслужбе  ў  царкве,  а  другая  частка  моладзі  засталась  начаваць  у  кэмпінгу  і,  на  другі  дзень, у  нядзелю,  зноў  працягвалі  адпачынак.  З  добрым  настроем  і  прыемнымі  ўспамінамі  раз’язджаліся дамоў, атрымалі  добры  зарад энэргіі.  Калі  запыталісь:”Ці  паедзем  на  наступны  год  адпачываць?- то  быў  адказ:”Гатовы  ў  наступную  суботу”.


Адпачываць – гэта  добра,  але  яшчэ  шмат  працы  па  рамонту  царквы,  якую  мы  выконваем,  у  асноўным,  па  суботах. Калі  выпадзе  вольная  субота -  дык  паедзем.  Далучайцеся  калі  ласка  да  нас!

Ліна  Сагановіч

www.belmov.org
www.belaoc.org
 

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг

За Беларускую Мову!

 Kinofest NYC at Ukranian Museum