|
Wednesday, 09 July 2008 |
У нядзелю, 13 ліпеня, у Нью Ёрку адбудзецца Марш Паняволеных Народаў, які ад 1959 году праводзіцца кожны год, каб прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемаў паняволеных нацыяў, якія пакутавалі й пакутуюць пад дыктатарскімі ды таталітарнымі ўрадамі, а таксама пад чужынскім панаваньнем.
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі заклікае ўсіх беларусаў у ЗША прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве, каб узьняць свой голас супраць пра-маскоўскага дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, каб паказаць волю да змаганьня за дэмакратычную і сапраўды незалежную Бацькаўшчыну, каб прыцягнуць увагу амэрыканскага грамадства да праблемаў Беларусі. Збор удзельнікаў-а 9:00 раніцы на Мангэтане, ля гатэлю Плаза, пры 59-й вуліцы і 5-й Эвэню; А 10:00-Імша за Паяняволеныя Народы ў Катэдры Св. Патрыка; А 11:00-Марш Паняволеных Народаў па 5-й Эвэню да 72 вул.; А 12:00-Афіцыйнае адкрыцьцё Тыдня Паняволеных Народаў. Натальля Рабава |