|
Паказ фільму "Дзень Волі" і сустрэча з рэжысёрам Юрыем Хашчавацкім у Нью-Йорку |
|
|
Wednesday, 18 June 2008 |
|
15 чэрвеня ў грамадзскай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі правеў прэзентацыю фільму "Дзень Волі". На мерапрыемстве прысутнічалі актывісты Беларускага Моладзевага Руха Амэрыкі, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША, старшыня Беларускага-Амэрыканскага Задзіночаньня Вячка Станкевіч.
На першым паказе, які адбыўся ў 12 гадзін, выступіла сяброўка Юрыя Хашчавацкага, прадюсар фільма "Плошча" - Марыянна Каат. Другі паказ адбыўся ў 21 гадзіну, калі прыляцеў Юрый Хашчавацкі. Ён распавеў, што фільм быў зьняты па заказу тэлеканала Белсат. Мэтай стужкі было: паказаць еўрапейскай супольнасьці наколькі істотнай была падзея 25 сакавіка для беларускага народу. Аўтар выказаў думку, што гісторыя ўсёй Еўропы магла б пайсьці іншым шляхам, калі б яшчэ ў 1918 годзе быў прызнаны суверынітэт і незалежнасць Беларусі. Pэжысёр прыме ўдзел у фестывалі "Сілвердокс", які пройдзе ў Мэрылэндзе з 16- па 23 чэрвеня. Фільм "Плошча" будзе паказвацца на фестывалі.
Натальля Рабава www.belmov.org www.belmovdc.org Фотаздымкі зроблены Анатолем Старковым

|