website languages:
News
Articles
Literature
Video/Audio
 
About us
Our initiatives
Free hosting
Join us
Contact
 
Links
Our banners
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Зварот Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкi да беларусаў замежжа і сяброў Беларусі ў свеце E-mail
Friday, 06 June 2008
Шаноўныя сябры!
4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не
дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненьне да
справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І.
і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М.  Яны
адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела
адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў
Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.


Заклікаем усіх беларусаў свету  асудзіць незаконнасьць прынятага
рашэньня і паўплываць на дадзеную сітуацыю ўсімі магчымымі сродкамі.

МЫ ПАТРАБУЕМ:

- АДНАЎЛЕНЬНЯ ІВАНА ШЫЛЫ Ў ШКОЛЕ
- АДНАЎЛЕНЬНЯ МУЖНЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ НА ПРАЦЫ

29 чэрвеня запрашаем усіх на дэманстрацыю, якая пачнецца а 11 гадзіне
раніцы ля будынка ААН.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue)
760 United Nations Plaza
New York City, NY 10017, USA

Разам мы пераможам!

06.06.2008 Нью-Ёрк

Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі

 
< Prev   Next >





Бясплатны хостынг