|
Зварот Беларускага Моладзевага Руху Амэрыкi да беларусаў замежжа і сяброў Беларусі ў свеце |
|
|
Friday, 06 June 2008 |
Шаноўныя сябры! 4 чэрвеня ІВАН ШЫЛА, меўся здаваць апошні выпускны экзамэн, але яго не дапусьцілі да яго і выключылі са школы. Акрамя Івана, за імкненьне да справядлівасці пацярпелі дырэктар салігорскай школы №4 Сянькова В. І. і намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Семчанкова А.М. Яны адмовіліся падпарадкоўвацца незаконнаму загаду камісіі аддзела адукацыі Менрайвыканкама ануліраваць вынікі 2-х папярэдніх іспытаў Івана Шылы, за што былі звольнены з працы.
Заклікаем усіх беларусаў свету асудзіць незаконнасьць прынятага рашэньня і паўплываць на дадзеную сітуацыю ўсімі магчымымі сродкамі.
МЫ ПАТРАБУЕМ:
- АДНАЎЛЕНЬНЯ ІВАНА ШЫЛЫ Ў ШКОЛЕ - АДНАЎЛЕНЬНЯ МУЖНЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ НА ПРАЦЫ
29 чэрвеня запрашаем усіх на дэманстрацыю, якая пачнецца а 11 гадзіне раніцы ля будынка ААН.( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue) 760 United Nations Plaza New York City, NY 10017, USA
Разам мы пераможам!
06.06.2008 Нью-Ёрк
Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі |