|
Thursday, 11 January 2007 |
|
Ужо некалькі месяцаў Беларускі Маладзёвы Рух Амэрыкі ажыцяўляе праграму па развіцьцю і падтрымцы беларускамоўнага інтэрнэту. Беларусы Амэрыкі прапануюць бясплатны хостынг і рэгіструюць дамэн. Канчатковае мэта праграмы -- зьяўленьне вэб-прадстаўніцтваў кожнага беларускага горада і мятэстэчка. Сёньня можна падвесьці першыя вынікі.
З дапамогаю Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі адчыніліся сайты Менску, Салігорску, Слуцку, Пінску, Вілейкі. Цягам наступных тыдняў мусяць распачаць працу сайты Смалявічаў і Баранавічаў. Кожны беларус можа скарыстацца паслугамі і бясплатна атрымаць інтэрнэт-пляцоўку. Адзіная ўмова - беларускамоўнасьць сайта. Салігорскі "Малады Фронт" з дапамогаю Беларускага Маладзёвага Руху Амэрыкі ажыцяўляе лякальную праграму па падтрымцы беларускамоўных праектаў. Салігорцы гэтак сама аказваюць дапамогу ў распрацоўцы дызайну і коду. Літаральна ўчора распачаў працу інфармацыйны сайт Слуцаку. Наведаць яго мажліва па адрэсе slucak.org. Агулам на Случчыне пяць праектаў ужо карыстаюцца бясплатным хостынгам і створаны "маладафронтаўцамі": газэты "Свабодны Салігорск", "Салідарнасьць Салігорску", "Музычны Форум", "Слуцак.орг". Праграмы па разьвіцьцю беларускамоўнага інтэрнэту-перспэктыўны накірунак дзейнасьці, істотны ўнёсак у папулірызацыю беларускай мовы. Ды вэб-прадстаўніцтвы гарадоў з кожным днём пашыраюць кола сталых наведвальнікаў: павялічэньне колькасьці карыстальнікаў сусьветнага Сеціва і ўзрост цікавасьці насельніцтва да інфармармацыі ў электроным выглядзе. Калі ў Вас ёсьць жаданьне атрымаць дапамогу, зьвяртайцеся на belmov.org і калі ў Вас ёсьць жаданьне аказайць дапамогу, зьмяшчайце банэры й спасылкі на сваіх сайтах, форумах, блогах. Віктар Радзько, www.saligorsk.org |