website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 
Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША

Зьміцер Дашкевіч атрымаў ордэн Адправіць на e-mail
Thursday, 06 March 2008
Гэта ордэн Свабоды імя Кастуся Каліноўскага, зроблены з бронзы скульптурам Алесем Шатэрнікам. На ордэне – выява Кастуся Каліноўскага, на звароце надпіс: "Жыві ў свабодзе!".

Зьміцер Дашкевіч, адзін з лідэраў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт", першым узнагароджаны гэтым ордэнам. Зьміцер Дашкевіч уганараваны за мужнасьць і пасьлядоўнасьць у змаганьні за свабоду.

Ініцыятары і заснавальнікі ўзнагароды – моладзевыя арганізацыі, актывісты альянсу Маніфэста "Час перамагаць", у ліку якіх "Беларускi Моладзевы Рух Амэрыкі", "Бунт", "Ініцыятыва","Паветра", "Погляд", "Трэці Шлях".

На ўрачыстай сымбалічнай цырымоніі ўзнагароджаньня, якая прайшла ў Музэі акупацыі ў Таліне 4 сакавіка, сабраліся моладзевыя актывісты – удзельнікі Кангрэсу маладой беларускай дыяспары з Эўразьвязу і ЗША, моладзевыя актывісты зь Беларусі, а таксама прадстаўнікі Эстоніі і старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Зянон Пазьняк.

Са Зьмітром Дашкевічам, які ня змог прыехаць у Талін, удзельнікі цырымоніі былі злучаныя тэлефоннай сувязьзю.

У чатырохдзённым Кангрэсе новай дыяспары, як назвалі яго арганізатары, узялі узел каля 20 моладзевых актывістаў ЗША, Францыі, Нямеччыны. Швэцыі, Польшчы, Літвы, Эстоніі, а таксама зь Беларусі.

Удзельнікі дамовіліся аб накірунках супольнай дзейнасьці для таго, каб прадстаўляць беларускую культуру і беларускія нацыянальныя інтарэсы за мяжой, як паведаміў радыё Свабода адзін з асноўных ініцыятараў і арганізатараў Кангрэсу, каардынатар "Трэцяга шляху" Павал Марозаў. Неўзабаве зьявіцца сайт Кангрэсу.

У ліку арганізатараў, апрача беларускіх моладзевых арганізацыяў – эстонская арганізацыя "Новы шлях для Беларусі", Эстонскі інстытут зьнешняй палітыкі, група "За вольную Беларусь" эстонскага парлямэнту.

Удзельнікі Кангрэсу таксама сутракаліся зь віцэ-спікерам эстонскага парламента Крысцінай Оюланд і міністрам замежных спраў Урмасам Паэтам.

 Радыё Свабода 

 The image “http://belmov.org/images/foto/tallin/tal01.JPG” cannot be displayed, because it contains errors.

 The image “http://belmov.org/images/foto/tallin/OrdenBack.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.

The image “http://belmov.org/images/foto/tallin/OrdenBack.jpg” cannot be displayed, because it contains errors.

< Папяр.   Наст. >

Бясплатны хостынг