|
Дэманстрацыя ў абарону маладых актывістаў Беларусі (фота) |
|
|
Saturday, 26 January 2008 |
|
10-га лютага Беларускі Мaладзёвы Рух Амэрыкі правёў вялікую дэманстрацыю ў абарону маладых актывістаў Беларусі, якiя рэпрэсаваны сучасным таталітарным рэжымам.
Больш за 40 хлопцаў і дзяўчат прыйшлі да будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку, каб патрабаваць ад афіцыйных уладаў Беларусі спыніць крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту: Андрэй Цянюта, Кірыл Атаманчык, Арсень Ягорчанка, Кацярына Салаўёва. А таксама выказаць падтрымку ўсім, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі. На працягу некалькіх гадзін дэманстранты выкрыквалі лёзунгі: “Верым, можам пераможам!”, “Свабоду!”, “Жыве Беларусь!”, “Беларусь у Еўропу!”, “Belarus-yes! Lukashenko-no!”. Пад час пікету са зваротам да моладзі выступіў лідэр беларускага адраджэньня Зянон Пазьняк. Ён выказаў думку, што кожны беларус мае магчымасьць паўплываць на становішча на Беларусі, трэба толькі разам змагацца. 



 Натальля Рабава www.belmovdc.org |