|
Акцыя ў Нью Ёрку сумесна з Маладым Фронтам |
|
|
Saturday, 20 January 2007 |
|
20 студзеня Беларускім Моладзевым Рухам Амерыкі быў праведзены пікет супраць антыбеларускай палітыкі Расеі і ў падтрымку дэмакрaтыі на Беларусі. Пікет ладзіўся каля расейскага кансуляту ў Нью Ёрку. У акцыі ўзялі ўдзел каля 20 сябраў БМРА зь Нью Ёрку, Нью Джэрсі, Пэнсільваніі і штата Масачусэца. Пад час пікету быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка да Беларускай моладзі, а таксама агучаны патрабаваньні да вызваленьня палітвязьняў.
Акцыя ладзілася сумесна і ў падтрымку Маладога Фронту і іх зьняволенага лідэра Зьмітра Дашкевіча. Адначасова на Беларусі былі праведзены шэраг акцыяў пратэсту ў Салігорску, Слуцаку, Любані, Старобіне і Старых Дарогах. Да пачатку акцыі на месцы правядзеньня пікету бы заўважаны чалавек у цывільным. На нашую прапанову падтрымаць акцыю ен збянтэжыўся і зьнік. Пад час акцыі ён некалькі разоў праходзіў ля пікету і рабіў фотаздымкі. На прыканцы акцыі ен спыніўся на ганку расейскага кансуляту і пачаў здымаць мітынгуючых на відэа. Жыхары Нью Ёрку што праходзілі міма выказвалі падтрымку і жадалі свабоды Беларусі. Таксама трэба адзначыць, што ў адрозьненьні ад беларускай міліцыі, якая зьбівае і кідае за краты свой народ, Нью Ёрская паліцыя ставілася да мітынгуючых з павагай.
Беларускі Моладзевы Рух Амерыкі |