10 снежня ў інтэрнэце зьявілася «Народнае тэлебачаньне». У гэты дзень у сеціве зьявіліся новыя працы стваральнікаў мульцікаў пра Лукашэнку і яго сяброў. Яны апублікаваныя на старонцы *www.multclub.org
Аўтары хочуць, каб іх праект стаў сапраўды народным. «Мы хочам адмовіцца ад старой ідэі, калі ўсе мульты рабіліся некалькімі людзьмі. Гэта стала вельмі небяспечным і таму абмяжоўвае творчасьць. Зараз мы з маім сябрам Андрэем жывем у Эстоніі, таму што у Беларусі Лукашэнка хоча пасадзіць нас ў турму. Там узбуджана крымінальная справа, і нас ловяць,» — кажа адзін з удзельнікаў праекта Павел Марозаў. — «Мы пайшлі іншым шляхам. Сабралі зборную каманду з нашых сяброў-крэатыўшчыкаў, знайшлі маладых людзей, якія малююць і робяць гук і хочам прыцяваць да гэтага працэса яшчэ больш народу, да сцэнараў, напрыклад. Так і мульты будуць больш цікавымі, і больш людзей зможа паўдзельнічаць у добрай справе. Мы хочам зрабіць сапраўды народны прадукт.»
Да стварэньня мультоў ужо далучыліся новыя людзі. Вядучы аніматар праекта расказаў пра сваю матывацыю: «Я не люблю палітыку і палітыкаў, яны, на мой погляд, вельмі непрыемныя людзі. Звычайны чалавек у нашай краіне ня можа паўплываць на іх, людзей, якіх мы нібыта выбіраем, атрымаць ад іх выбара карысьць для сябе і сваей сям'і. Таму для мяне — гэта спосаб выказаць свае думкі і пачуцьці ў адносінах да таго, як мы жывем, і да палітыкаў, якія намі кіруюць. Акрамя таго, мне падабаецца канцэпцыя праекта, наш калектыў. Прыемна мець справу з прыстойнымі і цікавымі людзьмі».
Стваральнікі «Народнага тэлебачаньня» будуць рэгулярна выпускаць новыя мульты і флэш-гульні па матывах беларускага палітычнага і грамадзскага жыцьця. Яны вераць ў патрэбнасць і своечасовасць свайго новага праекта. «Зараз у Беларусі дзіўная сітуацыя. Усе баяцца Лукашэнкі. Але сьмех – вельмі сур'езная зброя супраць дыктатуры. Сьмешнае ня можа быць страшным. А нашыя мульты заўседы сьмяшылі людзей, паказваючы, што кароль усе-такі голы! Цяпер мы выкарыстоўваем новую канцэпцыю праекта. Калі раней наша аўдыторыя магла толькі глядзець мульты і падказваць ідэі для сцэнараў, то зараз яна можа ўдзельнічаць у іх стварэньні» — адзначыў Андрэй Абозаў, яшчэ адзін удзельнік праекта.
Нагадаем, што 16 жніўня 2005 года Мінская гарадзская пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце размяшчэньня ў Інтэрнэце мульфільмаў, галоўным героем якіх зьяўляецца прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Групу грамадзянскіх актывістаў, аб'яднаных ў грамадзскую ініцыятыву «Трэці шлях», абвінавацілі паводле артыкула 367 КК РБ («паклёп у адносінах да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»). У кватэрах абвінавачваемых супрацоўнікамі беларускага КДБ былі праведзены вобыскі, у выніку якіх канфіскавана 14 кампутараў, дзесяткі дыскаў і іншых носьбітаў інфармацыі. За імі пачалі сачыць, ішлі допыты з боку КДБ, аказаваўся ціск на сем'і. У 2006 справа атымала працяг, маладых людзей імкнуліся затрымаць і пасадзіць, яны вымушаныя былі бегчы ў Эстонію і прасіць там палітычнага прытулку. У Беларусі іх аб'явілі ў вышук, як злачынцаў. Ім да цяперашняга дня пагражае 4 года турмы, калі іх паймаюць беларускія ўлады. |