website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



На шляху да захавання беларускай дзяржаўнасці Адправіць на e-mail
Tuesday, 11 December 2007
Як зараз памятаю, на экзамене па гісторыі Беларусі сярод многіх было наступнае пытанне – “Перыяд фарміравання беларуская дзяржаўнасці і яе асноўныя рысы”. Мабыць, ужо і выкрэслена гэтае пытанне, бо не падабаецца беларускай уладзе ўсе, што застаўляе людзей думаць і разважаць у кірунку да самасвядомасці і незалежнасці.

Першым, што вызначае нацыю, гэта прыналежнасць да адной геаграфічнай тэрыторыі. Жыве наш народ, ведае, што маем дзяржаўную мяжу з Расеяй, Украінай, Літвой , Польшчай і Латвіяй. А усе, што унутры – нашае, роднае, мы гэтым ганарымся. А Прэзідэнт думае інакш, кажа, што мы адзіная сям’я з Расіяй, што ўсім нам патрэбна адзіная дзяржава. Разумныя людзі пагаджаюцца, што патрэбны эканамічны саюз, добрыя адносіны, а змены ў накірунку аб’яднання – гэта толькі непатрэбны стрэс для людзей і вялікая магчымасць згубіць незалежнасць, што значыць страціць гісторыю, мову, стаць прыдаткам вялікай імперыі.  

Мова... Якая ж нацыя і дзяржава можа існаваць без уласнай мовы? Мне гэтае пытанне здаецца рэтарычным.  Ці ж не заслугоўвае беларуская мова быць незалежнай? Ці ж не заслугоўвае яна права проста існаваць? Амерыканцы, італьянцы, ды і многія прадстаўнікі іншых народаў з самаадданасцю вывучаюць беларускую мову, хто з павагі да каханай жонкі, хто з цікавасці, і ім гэта не здаецца складаным. А вось у беларускім урадзе няшмат людзей гавораць па-беларуску.  Ды і нейкае жудаснае імкненне авалодала беларускім прэзідэнтам – Дзяржаўны ліцэй зачыніў, падручнікі па беларуская літаратуры і гісторыі перапісвае на свой лад. А ці мае ен маральнае права так паступаць?

Наяўнасць партый і палітычных плыняў, якія маюць волю і вядомы народу – трэцяя рыса існавання дзяржаўнасці, бо менавіта гэта з’яўляецца падцвярджэннем свабоды думкі, волевыяўлення і самасвядомасці. “Кожны чалавек мае роўныя правы” – гэта аснова Канстытуцыі і Міжнародных праў чалавека. Калі чалавеку забарняюць ваказаць сваю думку, калі ен не можа ўтварыць сваю партыю, каб адстаяць свае правы і быць пачутым, вось тады і наступае час прыгнету і калісьці незалежная дзяржава становіцца каленіяй паняволеных людзей. Гэта прымус думаць як раб, як служка. За слова, сказанае супраць беларускага прэзідэнта, прадугледжанна крымінальная адказнасць, забароненна друкаванне незалежнай прэсы. Усе пад кантроллем кіраўніцтва.

Мір з жахлівасцю назірае за тым, што творыцца на Беларусі. Усе часцей і часцей гучыць пытанне “Чаму беларусы трываюць такі здзек над сабой і сваей дзяржавай?”. Так, мы талерантны народ, але ж мне хочацца, каб беларусы прачнуліся. Калі мы згодзімся жыць з такой уладай, якая зараз пануе ў Беларусі, мы згубім мову, мы страцім адчуванне сваей незалежнасці, мы страцім сябе. Што мы скажам дзецям, як растлумачым ім, чаму дазволілі загубіць нацыю? Беларусы – гэта мы, свабодныя і незалежныя, людзі, у якіх есць права быць беларусамі і мець незалежнасць. Дык давайце зберажэм яе і зробім усе, каб гэтыя пачвары, якія па волі лесу сталі кіраваць намі, зніклі назаўседы. І зробім гэта дзеля сябе і ў памяць аб нашых слаўных продках, якія на працягу стагоддзяў змагаліся і паміралі за незалежнасць Беларусі.

 

Ірына Аскірка

 

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг