website languages:
Навіны
Артыкулы
Літаратура
Відэа/Аўдыё
 
Аб нас
Нашы ініцыятывы
Бясплатны хостынг
Далучыцца
Кантакт
 
Сябры
Нашы банэры
 




Беларускі Мўзэй, Нью Ёорк, ЗША



Сьвяткаваньне 50-х угодкаў Катэдральнага Сабору (фота) Адправіць на e-mail
Wednesday, 21 November 2007
25 лiстапада галоўная сьвятыня Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы - Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага адзначаў 50-гадовы юбілей з дня першага  набажэнтсва.


Спачатку ў царкоўнай залi адбылася ўрачыстая Літургія. Далей  у грамадскай залi перад гасьцямi выступiлi Р. Гарошка, Кiпель, Алла Орса-Романо, В. Станкевiч, М. Сагановіч, А. Колбун з прамовамi аб гiсторыi набыцьця i станаўлення сабору. Старэйшыя беларусы падзялiлiся ўспамiнамi, як сьвятыня перажывала ўзьлёты ды заняпады. Сабор атрымаў шмат падарункаў, добрых пажаданняў, асобныя з iх былi агучанны. Беларускi ансамбль сямьі Казакоў падтрымаў  радасную атмасферу прыгожай музыкай. Сястрынства Сабору прыгатавала смачныя беларускiя пачастункi.

Кульмiнацыяй урачыстасьці стала адкрыцьцё выставы беларускага мастака Генадзя Драздова. Пры дапамозе Беларускага Музэю у Нью Йорку было прадстаўлена каля 20 твораў, якiя аб`ядноўвае накiраваннасць на хрысціянскія каштоўнасці. Аўтар растлумачыў сэнс сваiх прац i зачытаў некалькi сваiх вершаў.

Трэба адзначыць, што дзякуючы грашовай і працоўнай ахвярнасьці адноўлены й упрыгожаны Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага служыць цэнтрам дзейнасьці беларускае эміграцыі на ўсю краіну. Можна спадзявацца, што вернікi ды беларускія патрыёты i надалей будуць збiрацца ў гэтым кутку роднага краю на чужыне.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 Наталля Рабава

 

 

 
< Папяр.   Наст. >





Бясплатны хостынг